Вы тут

Сталічныя натарыусы сёння працуюць бясплатна для шматдзетных


З нагоды Дня сям’і, які святкаваўся ўчора, натарыусы Мінска сёння ладзяць бясплатныя кансультацыі для шматдзетных сямей і бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, у межах рэспубліканскай акцыі «Даступнае права».


Цягам працоўнага дня 16 мая грамадзяне абазначанай катэгорыі могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і бюро сталіцы, каб атрымаць прававую дапамогу па пытаннях здзяйснення натарыяльных дзеянняў. Юрысты падкажуць, на што можна расходаваць сямейны капітал, дапамогуць разабрацца ў правах уласнасці на маёмасць, сумесна нажытую сужэнцамі ў шлюбе, раскажуць пра асаблівасці наследавання спадчыны і адкажуць на іншыя натарыяльныя пытанні.

— Падобныя акцыі ладзяцца дзеля прававога інфармавання сямей і ўмацавання прэстыжу сямейных каштоўнасцей, — заўважыў Юрый Лукашэвіч, прэс-сакратар Беларускай натарыяльнай палаты. — Акрамя бяспатных кансультацый, якія праводзяць натарыусы па ўсёй краіне, спецылісты выступаюць з тэматычнымі лекцыямі ў працоўных калектывах і ўстановах, каб данесці прававыя веды да кожнай сям’і. Часта людзям трэба патлумачыць простыя для спецыялістаў, але складаныя для звычайнага беларуса пытанні афармлення правоў спадчыны, падзелу маёмасці, складання шлюбнага дагавору і шмат якіх іншых побытавых момантаў, правільнае юрыдычнае афармленне якіх значна спрашчае жыццё ў шлюбе.

Спіс натарыяльных кантор і бюро Мінска, а таксама іх адрас і час работы можна паглядзець на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле «Знайсці натарыуса».

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.