Вы тут

Брыло: У Беларусі завершана сяўба ранніх яравых культур


У Беларусі завершана сяўба ранніх яравых культур. Пра гэта журналістам паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, паведамляе БелТА.


«На сёння ў Беларусі завершана сяўба ранніх яравых культур, у прыватнасці збожжавых, зернебабовых і цукровых буракоў. Нам засталіся літаральна лічаныя дні да завяршэння сяўбы лёну-даўгунца і яравога рапсу. Што датычыцца астатніх культур, то тэрмін канчатковай сяўбы вызначаны і ўзгоднены з кіраўніком дзяржавы — гэта 20 мая. Тэхнічна чатыры вобласці з гэтай задачай справяцца. У нас можа ўзнікнуць неабходнасць павелічэння тэрмінаў на 1-2 дні па Магілёўскай і Віцебскай абласцях, але тэхнічна яны таксама гатовыя завяршыць усе работы ў тэрмін. Зараз абласцям трэба больш старанна працаваць, каб выканаць гэтае прамое даручэнне. Асабліва гэта тычыцца сяўбы гародніны, кукурузы на зерне і на сілас, грэчкі, проса, а таксама пасадкі бульбы», — сказаў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, па кукурузе сёлета было дададзена каля 1 тыс. га да ўзроўню мінулага года. «У асноўным яна пойдзе на сілас, таму што нам трэба забяспечыць травяністымі кармамі нашу жывёлагадоўлю», — растлумачыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

Акрамя гэтых работ, у палях зараз узмоцнена вядзецца падкормка азімых культур. «Першую падкормку азоцістымі ўгнаеннямі мы ўжо правялі і цяпер актыўна вядзем другую, якую ў бліжэйшы час скончым», — адзначыў міністр.

Гаворачы аб праблемах вымачак і стыхійных дарог, Ігар Брыло падкрэсліў, што яны пераважаюць у трох абласцях Беларусі — Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай, дзе ўжо праведзены нарады на гэтую тэму.

«З актывам абласцей мы абмеркавалі тыя даручэнні, якія даў кіраўнік дзяржавы. Так, сёлета мы абавязаны ліквідаваць пасля сыходу вады ўсе вымачкі, павінны разабрацца са стыхійнымі дарогамі і контурнасцю палёў. Акрамя таго, мы павінны вырашыць пытанні з цюкамі саломы. Гэтыя задачы пастаўлены, і Міністэрства сельскай гаспадаркі будзе інспектаваць іх выкананне», — падсумаваў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.