Вы тут

Даходы кітайцаў павялічыліся больш чым на 5 працэнтаў


Па выніках першага квартала сярэднедушавы даход, які знаходзіцца ў непасрэдным распараджэнні насельніцтва Кітая, узрос на 5,1 працэнта ў гадавым вылічэнні і склаў 10.870 юаняў (каля 1,58 тысячы долараў). Пра гэта сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле інфармацыі ДСУ, сёлета са студзеня па сакавік наяўныя даходы на душу насельніцтва ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу краіны склалі 14.388 юаняў, павялічыўшыся ў намінальным выражэнні на 4 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым даходы жыхароў сельскіх раёнаў Паднябеснай узраслі на 6,1 працэнта — да 6.131 юаня.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.