Вы тут

Батанічны сад ў маі, напярэдадні лета. Фотарэпартаж


У Центральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску пачынаецца самы прыгожы і рамантычны — кветкавы сезон.


Нездарма ў гэтыя сад кліча палюбавацца сваімі першымі кветкамі і квеценню экзатычных дрэў, атрымаць асалоду ад колераў і непаўторнага паху, які выпраменьвае кожная травінка, кожны малады лісцік, кожная кветачка. Дзясяткі жыхароў горада і госці сталіцы імкнуцца ў гэтае своеасаблівае ўлонне, каб пабачыць, як цвіце сакура — японская вішня (дарэчы, пік цвіцення гэтага дрэва мінае), як набірае сілу квецень рададэндранаў і манголій, а абарыгенныя вішні і чарэшні апранаюць свае вясельныя беласнежныя сукенкі.

Амаль кожны наведвальнік хоча зрабіць фота на памяць і засведчыць сябе на фоне непаўторнага моманту абнаўлення прыроды. У самым росквіце плантацыі нарцысаў, пачынаюць палымець цюльпаны, а вось гіяцынты і прымулы ўжо адцвітаюць. Аматары дач і агародаў у гэты час выглядваюць на кветкавых плантацыях новыя сарты. Увагу матуль з дзецьмі прыцягвае свет насякомых, якія ўвасоблены ў імправізаваныя гіганцкія формы і ўстаноўлены абапал галоўнай алеі. Разынкай Батанічнага сада заўсёды было возера з сямейнай парай каралеўскіх птушак — лебедзяў. А сёння і заўтра Батанічны запрашае на святочнае адкрыццё летняга сезона «Стартуем у лета!» 

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.