Вы тут

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў са Святам працы


Паважаныя суайчыннікі!

Прыміце віншаванні са Святам працы!


Стаўшы сапраўды народным, Першамай аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў, усіх, хто працуе на карысць Радзімы.

Добрасумленныя і адказныя адносіны да справы дазволілі беларусам выстаяць у самыя складаныя перыяды гісторыі і пабудаваць незалежную дзяржаву. Служэнне агульнай мэце заўсёды было і застаецца крытэрыем поспеху і прызнання на нашай зямлі.

Ствараючы і рэалізоўваючы задумы і мары, мы надаём жыццю сэнс, асабістымі поспехамі і дасягненнямі памнажаем нацыянальны здабытак.

Шчыра жадаю, каб кожны чалавек знайшоў сваё прызначэнне, якое прыносіла б радасць новых адкрыццяў і самарэалізацыі. Дзякую прадстаўнікам усіх прафесій за штодзённыя працоўныя подзвігі, майстэрства і пастаяннае імкненне да развіцця.

Міру і дабра вам! З Першамаем!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр ЛУКАШЭНКА

1 мая 2023 года

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.