Вы тут

У Хойніках прайшоў мітынг-рэквіем «А памяць вяртае ў 86-ты»


Сёння, у дзень 37-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у Хойніках каля помніка Смутку прайшоў мітынг-рэквіем «А памяць вяртае ў 86-ты». На сцяне помніка пазначаны выселеныя вёскі, якія ўжо не адрадзіліся і выкрэслены з сучасных карт. Традыцыйна ў мерапрымстве прынялі ўдзел прастаўнікі кіраўніцтва раёна — старшыня райвыканкама Анатоль Бандарэнка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Жанна Чарнаўская, работнікі працоўных калектываў, сілавых структур, моладзь, школьнікі і, вядома, ліквідатары. Перад удзельнікамі выступіў Віктар Кабылка, у 1986-1991 гг. — намеснік галоўнага ўрача раённай бальніцы., чарнобылец-ліквідатар, які дапамагаў высяляць жыхароў з населеных пунктаў, забруджаных радыяцыяй. Удзельнікі мітынга ўсклалі вянкі і жывыя кветкі да помніка смуткуючай маці і да мемарыяльнай сцяны.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.