Вы тут

Раман Галоўчанка наведвае з рабочым візітам Новасібірск, Іркуцк і Екацярынбург


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 26-28 красавіка наведвае з рабочым візітам Новасібірск, Іркуцк і Екацярынбург, паведамляе БелТА.


27 красавіка Раман Галоўчанка сустрэнецца з губернатарам Новасібірскай вобласці Андрэем Траўнікавым.

Таксама запланавана наведванне беларускім прэм’ер-міністрам кірмашу беларускіх тавараў, а таксама прадпрыемстваў АТ «Новасібірскі завод паўправадніковых прыбораў Усход» і ТАА «Сібэлектрапрывад». Разам з губернатарам расійскага рэгіёна Раман Галоўчанка ўскладзе кветкі да манумента Славы ў гонар подзвігу сібіракоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя гэтага, Раман Галоўчанка паўдзельнічае ў цырымоніі перадачы партыі трактароў МТЗ АТ «База Агракомплект» (Омск) і Новасібірскаму раёну. Тэхніку перадасць дырэктар ААТ «МТЗ» Віталь Воўк.

28 красавіка прэм’ер-міністр сустрэнецца з губернатарам Іркуцкай вобласці Ігарам Кобзевым. Таксама ў гэты дзень кіраўнік беларускага ўрада паўдзельнічае ў закрытай бізнес-сустрэчы дзелавых колаў Беларусі і Іркуцкай вобласці. Прадугледжваецца і наведванне мемарыяльнага комплексу «Вечны агонь».

У гэты ж дзень Раман Галоўчанка прыбудзе ў Свярдлоўскую вобласць і ў Екацярынбургу сустрэнецца з губернатарам расійскага рэгіёну Яўгенам Куйвашавым у фармаце адзін на адзін.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.