Вы тут

Хойнікі ўшанавалі 37-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС


Хойнікі — старажытны горад на поўдні краіны, адзін з райцэнтраў Палесся, у якім пражывае шмат моладзі, утвараюцца сем’і, якія гадуюць і радуюцца дзяцям. Тым не менш, Хойніцкі раён — адзін з найбольш пацярпелых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З цягам часу раён залячыў раны і пераадолеў бяду, а райцэнтр ператварыўся ў прыгожы сучасны, утульны і дагледжаны населены пункт, які развіваецца, жыве спакойным і ў той жа чам рытмічным жыццём. Напярэдадні даты аварыі атамнай станцыі ў горадзе і раёне адзначалі Радаўніцу: тут заўсёды шанавалі традыцыю памінання продкаў. Як і ў горадзе, так і ў адселенай зоне на могілкі прыйшлі дзесяткі людзей з кветкамі і рытуальнымі белымі ручнікамі і стужкамі. Ужо пасля палудня могілкі выглядалі ўрачыста і, па-свойму, прыгожа. 


Тым не менш, вясна парадавала і радуе хойнікцаў цяплом і садовай квеценню. На вуліцах ў разгары дня я сустрэў шмат дзязей і моладзі. А вось вечарам, амаль у прыцемках жыхары горада сабраліся на традыцыйны мітынг — гэта доўжыцца ўжо болей за пятнаццаць гадоў, каб ушанаваць памяць ліквідатараў, якія змагаліся з наступствамі тэхнагеннай аварыі і ў памяць выселеных вёсак. Людзі прыйшлі са свечкамі і лампадкамі да жалобнага комплекса выселеных вёсак і ўшанавалі хвілінай маўчання той незабыўны і трывожны час, якія здарыўся на гэтай зямлі трыццаць сем гадоў таму. Акцыю «Памяць», як заўсёды, правяла хойніцкая моладзь, а харэграфічны ансамбль «Рытм» з Цэнтра культуры падрыхтаваў і паказаў кранальную кампазіцыю.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.