Вы тут

Лукашэнка выказаў нараканні ў пытаннях рамонту і ўтрымання мясцовых аўтамабільных дарог


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па развіцці Гродзенскай вобласці выказаў нараканні па сітуацыі з рамонтам і ўтрыманнем мясцовых аўтамабільных дарог, перадае БелТА.


Па-ранейшаму застаюцца актуальнымі праблемы, звязаныя з рамонтам і ўтрыманнем мясцовых аўтамабільных дарог. «Хоць губернатар дакладваў, што вельмі многае зроблена. А як на месцы там: аграгарадок — раённы цэнтр? Гэтыя дарогі як? Я нядаўна меў гонар праехаць па асобных дарогах ад аграгарадкоў да раённага цэнтра. Ведалі, што я буду ехаць, дык хоць ямкі закапалі. А наогул сітуацыя не радасная. Гэта турбуе грамадзян», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Пастаўлена задача ў самыя кароткія тэрміны выправіць сітуацыю. І гэта тычыцца не толькі і не столькі Гродзенскай вобласці, але і краіны ў цэлым. «Тут яшчэ больш-менш на Гродзеншчыне. Але ў цэлым па краіне сітуацыя няпростая. Нядаўна віцэ-прэм’еру профільнаму пастаўлена задача на працягу гэтага года ўсе дарогі адрамантаваць, чаго б нам гэта ні каштавала. А, паверце, каштаваць будзе заўтра даражэй. Сёння нафта, нафтапрадукты, той жа бітум для асфальту таннейшы, чым калі-небудзь», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.