Вы тут

Імпартазамяшчэнне і экспартны патэнцыял рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Кітая


Сёння ў Оршы завяршыўся ХІ Міжнародны эканамічны форум, які з'яўляецца плённай пляцоўкай для нарошчвання сувязяў не толькі ў эканоміцы, але і ў сацыяльнай сферы. У ім узялі ўдзел госці з гарадоў-пабрацімаў Оршы — такіх у райцэнтра 14 у Расіі і пяць у Кітаі.


Імпартазамяшчэнне, укараненне інавацый, інвестыцыйны і экспартны патэнцыял рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Кітая — такімі былі асноўныя тэмы мінулай падзеі. Форум сабраў больш за сто ўдзельнікаў афлайн і анлайн.

Аршанскі раён дынамічна развіваецца. Сёння ён — адзін з буйных прамысловых, сельскагаспадарчых і культурных цэнтраў не толькі Віцебскай вобласці, але і ўсёй Беларусі. Інвестыцыйна-інавацыйны патэнцыял з'яўляецца асновай развіцця рэгіёна і ўсіх яго сфер. Пры гэтым новы штуршок гэтаму працэсу даў падпісаны ў 2018 годзе Указ Прэзідэнта № 506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці», які зацвердзіў магутную праграму развіцця рэгіёна. Да канца 2023 года яна ўключае 353 мерапрыемствы па 18 падпраграмах. За 2018—2022 гады выканана 155 мерапрыемстваў. Агулам на іх рэалізацыю накіравана 2,3 мільярда рублёў.

Па словах першага намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргея Паца, па выніках мінулага года тавараабарот Аршанчыны і Кітая вырас у два разы, і на гэты год флагманы прамысловай вытворчасці паўночнага рэгіёна ставяць перад сабой не менш амбіцыйныя задачы. «Мы хочам стварыць цэнтр кітайскай медыцыны ў гэтым годзе. У нас створаны вельмі сур'ёзны адукацыйны падмурак, напрыклад у школах № 13 і № 16 кітайская мова з'яўляецца асноўнай замежнай для вывучэння».

Аршанскі раён прывабны для інвестараў. Па № 506 Указе Прэзідэнта тут створаны асаблівыя ўмовы для бізнесу. За апошнія пяць гадоў сума інвестыцый у эканоміку раёна перавысіла два мільярды рублёў, таму з цікавасцю на міжнародны форум кожны раз прыязджаюць даўнія партнёры і сябры.

«Аршанскі эканамічны форум з'яўляецца значнай падзеяй для расійска-беларускага прыгранічча. Нядаўна была дэлегацыя «Беллегпрама». Адкрыты гандлёвы дом, які мае вялікія планы на Смаленскую вобласць. Ёсць намер прадаваць тавары па ўсёй Расіі праз тэрыторыю Смаленскага рэгіёна, праз юрыдычную асобу, якая адкрыта ў Смаленскай вобласці», — расказаў саветнік кіраўніка горада Смаленска Віталь Галіцкі.

З карысцю для ўсіх удзельнікаў прайшлі сустрэчы прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, Мінэканомікі, Міністэрства падаткаў і збораў, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, Аршанскага раённага аддзела ФСАН. Плённай назвалі сваю работу ўдзельнікі секцый, прысвечаных ролі жаночага прадпрымальніцтва ў эканамічным развіцці рэгіёнаў Расіі і Беларусі, развіццю маладзёжнага прадпрымальніцтва, а таксама блоку пытанняў, якія датычацца дзяржаўнай інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці, праблемных момантаў пры ажыццяўленні бізнес-праектаў і іх суправаджэння.

Акцэнт другога дня форуму быў зроблены на перспектывах узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў трансфармацыйным свеце Беларусі, Кітая і Расіі. У розных фарматах адбыліся прэзентацыі магчымасцяў гандлёва-эканамічнага патэнцыялу ўсіх бакоў і іх кампаній. Сустрэчы з прадстаўнікамі гарадоў Ціндаа і Наньчан Кітайскай Народнай Рэспублікі прайшлі ў фармаце анлайн, а вочныя перагаворы правялі прадстаўнікі прадпрыемстваў Смаленска, Вяземскага і Аршанскага раёнаў. У падтрымку шырокага спектра ўзаемадзеяння моладзь трох краін аб'яднаў шэраг праектаў у гуманітарнай і спартыўнай сферах. Апошні дзень быў прысвечаны падрыхтоўцы кадраў і ахове працы. Па выніках трохдзённага Міжнароднага эканамічнага форуму паміж гарадамі-пабрацімамі быў падпісаны шэраг дагавораў аб супрацоўніцтве.

Гэтымі днямі прадпрыемствы Саюзнай дзяржавы прэзентавалі сваю прадукцыю на выстаўцы-кірмашы «Аршанскія традыцыі». Каля паўсотні беларускіх і расійскіх флагманаў вытворчасці прадставілі найлепшыя распрацоўкі, правялі дэгустацыі прадуктаў харчавання, якія фарміруюць экспартную пазіцыю Беларусі і Аршанскага рэгіёна ў прыватнасці. Удзельнікі форуму пераканаліся асабіста: брэнд «Зроблена ў Беларусі» абапіраецца на высокія тэхналогіі вытворчасці.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота з тэлеграм-канала «Аршанскі раён. Навіны»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.