Вы тут

Сацыяльныя аб'екты, месцы гістарычнай памяці і дабрачыннасць


Сёлета, у Год міру і стваральнай працы, рэспубліканскі суботнік сабярэ каля трох мільёнаў добраахвотнікаў для навядзення парадку на значных для кожнага рэгіёна і ўсёй краіны аб'ектах. Гэта тэрыторыі саміх населеных пунктаў: бальніцы, паркі, сацыяльныя ўстановы, а таксама мемарыяльныя комплексы, помнікі, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны. Асобная катэгорыя аб'ектаў — гісторыка-культурныя каштоўнасці.


За­роб­ле­ныя на су­бот­ні­ку срод­кі бу­дуць аку­му­ля­ва­ныя на спе­цы­яль­ных ра­хун­ках ра­ён­ных і га­рад­скіх вы­кан­ка­маў, по­тым іх пе­ра­лі­чаць на асоб­ныя ра­хун­кі абл­вы­кан­ка­маў і Мін­гар­вы­кан­ка­ма. Тыя, у сваю чар­гу, пе­ра­вя­дуць гро­шы на асоб­ны бан­каў­скі ра­ху­нак Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў па ўлі­ку срод­каў рэс­пуб­лі­кан­ска­га су­бот­ні­ка ў На­цы­я­наль­ным бан­ку.

Ле­тась та­кім чы­нам бы­ло са­бра­на амаль 12 міль­ё­наў руб­лёў. Усе срод­кі пай­шлі на ра­монт і ма­дэр­ні­за­цыю ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Ха­тынь». Сё­ле­та пла­ну­ец­ца са­браць та­кую ж су­му. Яна бу­дзе па­дзе­ле­на па­роў­ну: па­ло­ву на­кі­ру­юць на рэ­кан­струк­цыю ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су вяз­ням Аза­рыц­ка­га ла­ге­ра смер­ці ў Ка­лін­ка­віц­кім ра­ё­не Го­мель­шчы­ны, па­ло­ву — на ства­рэн­не рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня мо­ла­дзі на ба­зе Коб­рын­ска­га ўма­ца­ван­ня Брэсц­кай крэ­пас­ці.

Але, акра­мя збо­ру срод­каў, су­бот­нік ня­се ў са­бе больш глы­бо­кі сэнс: яд­нан­не лю­дзей ва­кол доб­рай і па­трэб­най спра­вы, якую мы ро­бім ра­зам. Ро­бім дзе­ля ся­бе і дзе­ля сва­ёй кра­і­ны. Дзе­ля сва­іх дзя­цей.


У Гродзенскай вобласці суботнік пройдзе на знакавых аб'ектах і сельскагаспадарчых палетках

Ва ўсіх раёнах і абласным цэнтры вызначаны месцы работы па навядзенні парадку. Акцэнт будзе зроблены на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, гісторыка-культурных аб'ектаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, сацыяльных аб'ектаў, у тым ліку аздараўленчых летнікаў, стадыёнаў, паркаў. У сельскай мясцовасці аграрыі правядуць працоўны дзень на палявых работах.

У маштабнай кампаніі возьме щдзел каля 280 тысяч чалавек. У абласным цэнтры галоўнымі пунктамі прымянення сіл стане работа на будаўніцтве школы і паліклінікі ў двух новых мікрараёнах горада. Падчас суботніка навядуць парадак на тэрыторыі воінскага пахавання ў мікрараёне Фолюш, дзе з 1941 да 1943 года існаваў лагер для ваеннапалонных — Шталаг-324. У пачатку вайны ён знаходзіўся на ўскрайку ваеннага гарадка.

У 2008 годзе падчас будаўнічых работ па пашырэнні горада тут былі знойдзены шматлікія чалавечыя астанкі, частка якіх перапахавана на гарадскіх могілках у брацкай магіле. А на месцы самога лагера створаны мемарыяльны комплекс. У 2016 годзе побач з абеліскам адбылося перапахаванне 1600 знойдзеных пазней астанкаў, асобы многіх удалося ўстанавіць дзякуючы медальёнам.

Фота з адкрытых крыніц.

Дарэчы, падчас леташняга суботніка на добраўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяла «Шталаг-324» вяліся работы з удзелам кіраўніцтва вобласці.

Трэба сказаць, што да рэспубліканскага суботніка 22 красавіка далучыцца звыш тысячы актывістаў абласнога і раённых камітэтаў БРСМ, якія будуць працаваць на 50 аб'ектах рэгіёна. Сярод іх — добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны ў Гродне, Шведскай гары ў Ваўкавыску, мемарыяла памяці ахвяр Першай сусветнай вайны ў Смаргоні, гарадскога парку ў Дзятлаве. Не застанецца без увагі ніводнае месца, звязанае з баявой і воінскай славай рэгіёна.

Гродзенцамі мяркуецца пералічыць у фонд суботніка 872 тысячы рублёў.

Маргарыта УШКЕВІЧ


 

На Гомельшчыне абласны суботнік прайшоў у Азарычах

На рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці накіруюць 50 працэнтаў сродкаў, заробленых падчас правядзення рэспубліканскага суботніка.

Жыхары Гомельшчыны ўжо зрабілі свой уклад у аднаўленне знакавага не толькі для рэгіёна, але і для краіны ў цэлым месца памяці ў Азарычах. Так, 18 сакавіка абласны суботнік сабраў больш за 500 тысяч неабыякавых жыхароў вобласці. Паводле інфармацыі абласнога штаба па правядзенні і арганізацыі суботніка, было сабрана больш за тры мільёны рублёў, што амаль удвая больш, чым летась. Гэтыя сродкі таксама пойдуць на ажыццяўленне маштабнага патрыятычнага праекта ў Калінкавіцкім раёне.

Паводле апошніх звестак, у Гомельскай вобласці ўстаноўлена 101 месца прымусовага ўтрымання мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Лагер смерці «Азарычы» — адно з самых жорсткіх месцаў знішчэння людзей на Беларусі.

Падчас суботнікаў у рэгіёне штогод асаблівая ўвага прадстаўнікоў улады, дэпутатаў, працоўных калектываў — менавіта навядзенню парадку на мемарыяльных комплексах, воінскіх пахаваннях, парках Перамогі ў райцэнтрах і знакавых месцах памяці ў сельскіх населеных пунктах.

Наталля КАПРЫЛЕНКА


На Віцебшчыне суботнік супадае з «Тыднем лесу»

Заўтра ў краіне пройдзе рэспубліканскі суботнік, у якім плануюць узяць удзел тры мільёны беларусаў. Жыхары паўночнага рэгіёна актыўна падключыліся да навядзення парадку на зямлі загадзя ў межах шматлікіх акцый раённага і гарадскога маштабаў.

Сімвалічна, што на Віцебшчыне рэспубліканскі суботнік сёлета супаў з фінальным днём правядзення рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу — 2023». Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін разам з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і работнікамі лясной гаспадаркі ўнясуць свой уклад у добраўпарадкаванне і азеляненне Бешанковіцкага лясніцтва.

На мінулым тыдні 13 красавіка ў горадзе на Дзвіне стартавала ўсегарадская акцыя «Чысты чацвер», якая працягвае набіраць абароты ў прадпрыемствах і арганізацыях, установах адукацыі і аховы здароўя. Зыходным пунктам працоўнага дэсанта пад кіраўніцтвам губернатара стала Успенская горка і Свята-Успенскі кафедральны сабор. Да добрай справы падключыліся работнікі ААТ «Віцязь», Віцебскі абласны клінічны радзільны дом, РУП «Беларуснафта» — Віцебскаблнафтапрадукт і іншых арганізацый, школьнікі і члены патрыятычных клубаў. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Віцебскай вобласці талакой наводзілі парадак на воінскім мемарыяле ў аграгарадку Заронава, дзе пахавана звыш 10,5 тысячы байцоў Чырвонай Арміі.

Па выніках рэспубліканскага суботніка Віцебшчына плануе зарабіць каля 1,28 мільёна рублёў.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.