Вы тут

Кітайская лёгкая прамысловасць зарабіла 24 трыльёны юаняў


У Кітаі адзначаецца ўстойлівы рост лёгкай прамысловасці. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах развіцця і рэформ КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле звестак камітэта, летась сукупны даход вядучых прадпрыемстваў гэтага сектара склаў 24 трыльёны юаняў (каля 3,46 трлн. долараў), што на 5,4 працэнта больш, чым у 2021-м. Агульны прыбытак гэтых кампаній склаў 1,53 трыльёна юаняў — рост на 8,2 працэнта.

Прамысловая дабаўленая вартасць усяго сектара за мінулы год ўзрасла на 2,4 працэнта ў параўнанні з 2021-м. Прамысловая дабаўленая вартасць падсектара акумулятарных батарэй павялічылася больш чым на 10 працэнтаў, а вытворчасць сонечных батарэй — амаль на 50 працэнтаў.

Аб’ём экспарту прадукцыі лёгкай прамысловасці ўзрос на 4,2 працэнта ў гадавым выражэнні і склаў летась 953,5 мільярда долараў — 26,5 працэнта ад агульнага вартаснага аб’ёму кітайскага экспарту.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.