Вы тут

Сталічнае жыллё пакуль застаецца ў рэжыме прапальвання


Папярэдне Мінгарвыканкамам было прынятае рашэнне адключыць ацяпленне кватэр у Мінску з 17 красавіка, калі сярэднесутачная тэмпература паветра за акном цягам трох дзён ужо трымалася +8 °С і вышэй. Аднак паколькі надвор’е змянілася, каб пазбегнуць дыскамфорту для жыхароў, вырашана адкласці канчатковае спыненне ацяплення ў будынках другой чаргі: жылых дамах, інтэрнатах, лазнях, тэатрах, ВНУ, сярэдне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных установах адукацыі.


Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, батарэі будуць працаваць у рэжыме прапальвання як мінімум да канца тыдня (сіноптыкі абяцаюць пацяпленне), то-бок цепланосьбіт у іх будзе паступаць, аднак тэмпература ацяпляльных прылад будзе меншай, у тым ліку і навобмацак. У прынцыпе, як і ў апошнія тыдні паўтара.

Нагадаем, што адключаць цяпло ў шэрагу адміністрацыйных будынкаў сталіцы пачалі яшчэ 12 красавіка. Гэта прамысловыя, адміністрацыйныя і грамадскія памяшканні, якія адносяцца да першай чаргі. А Гродзеншчына спыніла ацяпленне будынкаў першай чаргі ўжо 10 красавіка. На Гомельшчыне ж ацяпляльны сезон ужо завершаны амаль цалкам.

У трэцюю чаргу на адключэнне ацяплення ўваходзяць гасцініцы, бібліятэкі, дзяржаўныя архівы, музеі, установы сацыяльнага забеспячэння, медыцынскія, лячэбна-прафілактычныя, школьныя ўстановы і дзіцячыя садкі.

Леташні ацяпляльны сезон, дарэчы, канчаткова скончыўся амаль у сярэдзіне мая, бо надвор’е было неспрыяльным.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.