Вы тут

У Кітаі адмянілі абавязковае нашэнне масак у грамадскім транспарце


Кітайскія ўлады апублікавалі новы збор кіруючых палажэнняў аб выкарыстанні насельніцтвам асабістых масак для прадухілення распаўсюджвання COVID-19, згодна з якімі з гэтага моманту больш не абавязкова насіць маскі пры карыстанні грамадскім транспартам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У дакуменце растлумачаны сітуацыі і абставіны, калі грамадзяне павінны або могуць выбіраць, насіць ці не ахоўныя маскі. Насельніцтву рэкамендуецца выкарыстоўваць маскі ў грамадскім транспарце, а таксама падчас знаходжання ў супермаркетах, кінатэатрах і іншых закрытых памяшканнях з вялікай колькасцю людзей.

Адначасова з гэтым грамадзяне могуць па сваім меркаванні выбіраць, насіць ці не насіць маскі на адкрытых пляцоўках, такіх як грамадскія плошчы і паркі. Акрамя таго, як указваецца ў палажэннях, навучэнцы не абавязаны насіць маскі ў школе.

Аднак у пэўных абставінах выкарыстанне масак з’яўляецца абавязковым. Да іх адносяцца выпадкі, калі ў чалавека ёсць станоўчы вынік тэсту на COVID-19 або праяўляюцца адпаведныя сімптомы, падчас лакальных успышак захворвання, а таксама пры наведванні медыцынскіх устаноў і дамоў састарэлых.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.