Вы тут

Эканоміка, інвестыцыі, перадавыя тэхналогіі. Кіраўнік беларускага МЗС наведаў Венгрыю


Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 11-12 красавіка наведаў Венгрыю для ўдзелу ў рабоце 11-га пасяджэння міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Сустаршынёй камісіі з венгерскага боку з’яўляецца міністр замежных спраў і знешняга гандлю Петэр Сіярта, паведамілі ў беларускім МЗС.


На пасяджэнні разгледжаны актуальныя пытанні практычнага ўзаемадзеяння ў эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Асноўны акцэнт быў зроблены на перспектывах супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці, энергетыкі, кіравання воднымі рэсурсамі. Абмеркаваны пытанні навукова-даследчай дзейнасці і адукацыі.

Сустаршыні камісіі Сяргей Алейнік і Петэр Сіярта падкрэслілі неабходнасць пошуку шляхоў больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу беларуска-венгерскага супрацоўніцтва. Міністры адзначылі гатоўнасць працягваць работу па развіцці эканамічных адносін, у тым ліку ў самых перадавых і тэхналагічных сферах. Падкрэслены ўзаемны інтарэс да прагматычнага і адкрытага дыялогу, выбудоўвання трывалых сувязяў на галіновым і экспертным узроўнях.

Удзельнікі камісіі прааналізавалі канкрэтныя эканамічныя і інвестыцыйныя праекты, намецілі шляхі іх рэалізацыі. Па выніках пасяджэння падпісаны пратакол, які вызначае напрамкі галіновага ўзаемадзеяння на бліжэйшы год. Акрамя таго, заключаны мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы ядзернай энергетыкі.

У рамках двухбаковых перагавораў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Венгрыі абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Міністры дамовіліся аб прыярытэтных напрамках развіцця двухбаковых адносін на бліжэйшую перспектыву. Яны таксама ўзгаднілі ход рэалізацыі мерапрыемстваў у рамках міжмідаўскай праграмы супрацоўніцтва на 2023 год, падпісанай раней у Мінску. Акрамя таго, абмеркавана сітуацыя на сусветнай арэне, а таксама ў еўрапейскім і еўразійскім рэгіёнах.

Сумесна з венгерскім калегам Сяргей Алейнік прыняў удзел у адкрыцці дзелавога форуму, які праходзіць на палях пасяджэння міжурадавай камісіі. На форуме прадстаўлены звыш 70 прадпрыемстваў розных сектараў эканомікі і бізнес-структур з Беларусі і Венгрыі.

У ходзе візіту адбылася таксама сустрэча кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з міністрам сельскай гаспадаркі Венгрыі Іштванам Надем. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў аграрнай сферы, падкрэслілі важнасць стварэння і дзейнасць галіновай рабочай групы.

Беларуская дэлегацыя наведала гандлёва-сэрвісны цэнтр ААТ «Беларус трактар» у г.Хорт і сустрэлася з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі прадпрыемства, былі абмеркаваны перспектывы далейшай дзейнасці. Прайшлі таксама перагаворы міністра з кіраўніцтвам шэрагу буйных венгерскіх кампаній.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.