Вы тут

У Беларусі пачалася сяўба яравога рапсу, буракоў, бульбы і кукурузы


У Беларусі пачалася сяўба яравога рапсу, буракоў, бульбы і кукурузы, паведамляе БелТА.


Па стане на 12 красавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 204,6 тыс. га, або 31,5% плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 76,5% запланаваных плошчаў, Віцебскай — 0,56%, Гомельскай — 30,2%, Гродзенскай — 73,8%, Мінскай — 20,7%, Магілёўскай — 5,6%. Таксама працягваецца і падрыхтоўка глебы пад сяўбу, ужо падрыхтавана 300, 7 тыс. га (46, 2% плана).

Сяўба яравога рапсу ўжо выканана на плошчы 0,58 тыс. га, або 1,24% да плана, лёну — 3,5 тыс. га, або 7,46%, цукровых буракоў — 6,12 тыс. га, або 6,02%, аднагадовых траў — 22,3 тыс. га, або 8,51%. Пачалася і пасадка бульбы — яе пакуль высадзілі толькі на 0,01 тыс. га, або 0,04% ад плана. Таксама стартавала пасадка кукурузы — 0,44 тыс. га, або 0,04% ад плана.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на збожжа — на 265,3 тыс. га, бульба — на 26,1 тыс. га, цукровыя буракі — на 101,7 тыс. га. У гэтым годзе сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб’ёме 8,877 млн т.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.