Вы тут

Больш за 86% рэспандэнтаў не плануюць з’язджаць з Беларусі


Больш за 86% рэспандэнтаў не плануюць з’язджаць з Беларусі. Такія дадзеныя тэлефоннага сацыялагічнага апытання БелТА прывёў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Сухоцкі.


Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 8 па 22 лютага правёў тэлефоннае сацыялагічнае апытанне «Грамадская думка аб праблемах, якія хвалююць насельніцтва». Выбарка — 900 рэспандэнтаў.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: ці хацелі б вы з’ехаць з Беларусі?

Такіх планаў няма ў 86,5% апытаных. «Хацеў бы з’ехаць на пастаяннае месца жыхарства» — так адказалі 2,6% рэспандэнтаў, «Хацеў бы з’ехаць з мэтай часовай працы» — 8,6%. Не змаглі адказаць толькі 2,3%.

«На дадзены момант гэтыя пазітыўныя лічбы досыць аб’ектыўныя. Будзем казаць шчыра, цяпер няпростая геапалітычная сітуацыя ў свеце, ідзе спецыяльная ваенная аперацыя ў суседняй Украіне. Гэта ўсё, вядома ж, накладвае адбітак на міграцыйныя перавагі беларусаў, паскарае разуменне рызык, звязаных з пераездам за мяжу, робіць усё больш значным усведамленне каштоўнасці дома, роднай краіны. Мне здаецца, многія з тых, хто хацеў з’ехаць з тых ці іншых прычын, гэта ўжо зрабілі раней», — адзначыў Мікалай Сухоцкі.

Беларусь сёння з’яўляецца бяспечным рэгіёнам для пражывання, які дае грамадзянам усе падставы, каб будаваць планы на будучыню, падкрэсліў намеснік дырэктара. «Менавіта таму абсалютная большасць апытаных беларусаў не плануюць з’язджаць са сваёй краіны», — дапоўніў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.