Вы тут

Беларускі даклад аб выкананні канвенцыі аб ядзернай бяспецы прадставілі ў МАГАТЭ


Беларускі даклад прадстаўлены на аб’яднанай 8-й і 9-й агляднай нарадзе дагаворных бакоў Канвенцыі аб ядзернай бяспецы ў штаб-кватэры МАГАТЭ (Вена, Аўстрыя), паведамляе БелТА.


Кіраўнік беларускай дэлегацыі начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская праінфармавала ўдзельнікаў нарады аб выкананні краінавых абавязацельстваў у рамках канвенцыі з 2017 года па цяперашні час, зменах і прагрэсе ў рэалізацыі першай ядзернай энергетычнай праграмы. Яна распавяла таксама пра тое, якія меры былі прынятыя ў Беларусі ў дачыненні да выклікаў і рэкамендацый, якія былі ўсталяваныя для краіны падчас папярэдняй нарады. Былі таксама асветлены асобныя тэматычныя пытанні, такія як рэалізацыя ў Беларусі прынцыпаў Венскай заявы аб ядзернай бяспецы 2015 года, улік урокаў аварыі на АЭС «Фукусіма-1», культура бяспекі.

Затым адбылося абмеркаванне беларускага нацыянальнага дакладу з прадстаўнікамі іншых краін. Таксама разглядаўся праект выніковага дакумента з высновамі па Беларусі.

Аб’яднаная 8-я і 9-я аглядная нарада дагаворных бакоў Канвенцыі аб ядзернай бяспецы прадоўжыцца да 31 сакавіка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.