Вы тут

Даход індустрыі праграмнага забеспячэння Кітая перавысіў 10 трыльёнаў юаняў


Згодна з дадзенымі Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, дзякуючы шырокаму спажыванню і вялізнаму рыначнаму попыту ў мінулым годзе індустрыя праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій у Кітаі развівалася спрыяльна і стабільна. Летась яе прыбытак падскочыў да 10,8 трыльёна юаняў (на 11,2 працэнта больш у параўнанні з 2021 годам), у экспарце захаваўся рост, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У мінулым годзе ў індустрыі праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій у Кітаі налічвалася больш чым 350 тысяч буйных прадпрыемстваў. Прыбытак ад паслуг у вобласці інфармацыйных тэхналогій імкліва расце, уздым у новых метадах кіравання паказвае станоўчыя тэндэнцыі.

Летась выручка ад паслуг у галіне інфармацыйных тэхналогій перавысіла 7 трыльёнаў юаняў, што на 11 працэнтаў больш у параўнанні з 2021 годам. Выручка ад прамысловай праграмнай прадукцыі таксама імкліва расце, падтрымліваецца лічбавізацыя і трансфармацыя прамысловай вытворчасці. У мінулым годзе даход у галіне прамысловай праграмнай прадукцыі склаў 240,7 млрд. юаняў, што на 14,3 працэнта больш у параўнанні ў 2021-м.

Даход ад паслуг, звязаных з воблачнымі вылічэннямі і вялікімі дадзенымі, павялічыўся на 8,7 працэнта ў гадавым вылічэнні, а даход ад тэхнічных паслуг платформ электроннай камерцыі ўзрос на 18,5 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.