Вы тут

Галоўчанка назваў тры ключавыя задачы для эканомікі ў 2023 годзе


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета Міністраў пад кіраўніцтвам кіраўніка дзяржавы аб выніках работы эканомікі за 2022 год і вырашэнні актуальных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2023-м назваў тры ключавыя задачы 2023 года для выканання ўстаноўленых параметраў эканамічнага развіцця, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Лічым, што ў гэтым годзе для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця трэба зыходзіць з тых жа задач, якія Прэзідэнт паставіў у Пасланні беларускаму народу 2022 года. Нагадаю, што гэта былі дзве ключавыя задачы. Першая — забяспечыць устойлівую работу прадпрыемстваў. Другое — зрабіць усё, каб просты чалавек не адчуў на сабе негатыўных наступстваў знешняга націску», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у 2023 годзе давядзецца вырашыць тры ключавыя задачы для выканання ўстаноўленых параметраў эканамічнага развіцця. «Першая — устойлівая работа рэальнага сектара эканомікі. Другая — праактыўная інвестыцыйная палітыка дзяржавы. Трэцяя — вырашэнне найбольш важных пытанняў, якія хвалююць насельніцтва: даходы, ЖКГ, дарогі, ахова здароўя і гэтак далей», — дапоўніў прэм’ер

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.