Вы тут

Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і генеральскія пагоны


Напярэдадні Дня жанчын ў Палацы Незалежнасці панавали прыгажосць і мужнасць. Па традыцыі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным жанчынам з розных сфер і генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага і начальніцкага складу.


«Цяжка прыдумаць больш прыдатнае па духу і па сэнсе мерапрыемства для Году міру і стваральнай працы, чым наша сённяшняя цырымонія. Па добрай традыцыі ў гэтыя першыя вясновыя дні мы ўшаноўваем самых паспяховых жанчын краіны і самых мужных воінаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён растлумачыў, чаму ў нашым грамадстве асаблівай павагай карыстаюцца жанчыны, якія выбралі для сябе нялёгкі шлях мацярынства, — таму што гэта найвышэйшае прызначэнне і сэнс жыцця, сцвярджэнне непарушных чалавечых каштоўнасцяў, ўсяго існага на гэтай зямлі, гэта аснова. «Менавіта на бескарыслівай матчынай любові, вялікіх жаночых сэрцах, іх невычэрпнай энергіі ўсё і трымаецца на нашай планеце. Дарагія жанчыны, прысутныя тут і тыя, хто нас сёння пачуе, сардэчна вітаю ў вашым твары ўсіх мам нашай краіны! Нізкі паклон вам за ваш мацярынскі подзвіг!», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што нароўні з мужчынамі жанчыны паспяхова развіваюць навуку і тэхналогіі, умацоўваюць прамысловы патэнцыял, забяспечваюць харчовую і фінансавую бяспеку краіны, будуюць дамы, ствараюць творы мастацтва, вучаць і лечаць людзей. А яшчэ праслаўляюць нашу Радзіму на самых прэстыжных форумах і вядучых тэатральных сцэнах свету, захоўваюць і памнажаюць культурную спадчыну Беларусі.

«Ды і ўсё, што мы, мужыкі, робім у гэтым жыцці — дзеля вас, — заўважыў Прэзідэнт. — Сёння ў гэтай зале мы па традыцыі ўшаноўваем і сапраўдных мужчын — афіцэраў, генералаў, якія таксама з’яўляюцца ўвасабленнем Году міру і стваральнай працы, таму што пад іх надзейнай абаронай нашы суверэнітэт і бяспека. Прасцей кажучы, наша ціхае і спакойнае жыццё». Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў такія часы, як цяперашнія, людзі пачынаюць разумець сапраўдную цану, здавалася б, простых рэчаў — міру, парадку, спакою.

«Узнагароды, якія ўручаюцца, і новыя пагоны — гэта прызнанне вялікіх асабістых заслуг перад Айчынай, пацвярджэнне ўзроўню вашай прафесійнай вывучкі і знак высокага даверу беларускага народа. Упэўнены, вам таксама добра вядома, што наш з вамі абавязак — забяспечыць надзейны мір на беларускай зямлі. Забяспечыць, чаго б гэта нам ні каштавала! Веру ў кожнага з вас, у нашу армію а і ўсіх тых, хто сёння носіць пагоны», — сказаў беларускі лідар. Ён падзякаваў за сумленную працу, прафесіяналізм, вернасць абавязку і патрыятызм.

«Шчыра віншую з высокімі ўзнагародамі і званнямі. Нашых паважаных жанчын — з надыходзячым святам вясны. Жадаю ўсім новых вялікіх поспехаў у працы і асабістым жыцці, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кожная маці вартая гэтай узнагароды

Традыцыйна перад урачыстай цырымоніяй для гасцей правялі экскурсію па Палацы Незалежнасці. Сваімі ўражаннямі ад экскурсіі, сустрэчы з Прэзідэнтам героі дня падзяліліся з журналістамі. «Мурашкі па скуры ад хараства Палаца Незалежнасці, я ў захапленні. Рэальнасць аказалася яшчэ лепшая, чым тэлевізійная карцінка», — падзялілася Алена Марозава з Наваполацка. Сёння кіраўнік дзяржавы ўручыў ёй Ордэн Маці. Разам з мужам жанчына выхоўвае пяць дзяцей. «Ордэн Маці — гэта наша агульная ўзнагарода. Я лічу, што кожная маці вартая гэтай узнагароды. Мне лёгка выхоўваць дзяцей, цікава за імі назіраць. Для мяне дзеці — вялікае шчасце, таму я з задавальненнем іх выхоўваю» — адзначыла яна.

Святлана Каркіна з Салігорска выхоўвае не толькі сваіх пяцярых дзяцей, але і дзясяткі іншых у школе, дзе працуе настаўніцай матэматыкі і інфарматыкі. «Атрымаць узнагароду з рук кіраўніка дзяржавы — гэта, напэўна, самы хвалюючы момант у жыцці. Сям’я, вучні, калегі ўсе былі за мяне рады. Калі адно дзіця, складана ўсё паспяваць, а калі з’яўляецца другое дзіця, а за ім трэцяе і чацвёртае, — ужо прасцей, дзеці дапамагаюць. Галоўнае, каб яшчэ і муж падтрымліваў», — расказала яна.

Тое, што жанчыны здольныя на ўсё, сваім прыкладам даказвае Вольга Буднік. Яна служыць у Брэсцкім пагранічным атрадзе і выхоўвае пяцярых дзяцей. Муж таксама ваенны. Вольга адзначае, што пры вялікім жаданні час можна знайсці і на сям’ю, і на службу: дапамагае муж, старэйшыя дзеці, камандаванне ідзе насустрач. «Мы хочам, каб сын быў афіцэрам, і ён не супраць. Таму, спадзяёмся, дынастыя будзе працягвацца», — заўважыла Вольга.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.