Вы тут

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў аддалі даніну памяці загінуўшым калегам


Напярэдадні прафесійнага свята — Дня беларускай міліцыі — супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў на чале з кіраўніком міліцэйскага ведамства генерал-лейтэнантам міліцыі Іванам Кубраковым аддалі даніну памяці калегам, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку.


Вянкі і кветкі да помніка на набярэжнай Свіслачы ўсклалі кіраўнікі міністэрства, начальнікі падраздзяленняў цэнтральнага апарата, дэпартаментаў, ведамасных устаноў адукацыі, ГУУС Мінгарвыканкама і абласных упраўленняў унутраных спраў. Акрамя таго, ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел ветэраны органаў унутраных спраў, члены сем’яў загінулых супрацоўнікаў, курсанты Акадэміі МУС і навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя МУС, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.