Вы тут

Хрэнін: Народнае апалчэнне дапоўніць магчымасці тэрытарыяльнай абароны


Аб неабходнасці прыняцця Закона «Аб народным апалчэнні» прадстаўнікам масмедыя расказаў міністр абароны Віктар Хрэнін. Гэта, па яго словах, абумоўлена двума фактарамі. «Перш за ўсё, гэта стварэнне дадатковых умоў для падтрымання правапарадку ў перыяд ваеннага становішча на тэрыторыях, якія ў найменшай ступені будуць ахоплены органамі ўнутраных спраў і войскамі, — патлумачыў кіраўнік абароннага ведамства. — А гэта найперш нашы сельскія населеныя пункты, асобныя раённыя гарады. Другі фактар — гэта даць нашым грамадзянам, якія не будуць ахоплены мабілізацыйнымі мерапрыемствамі, магчымасць удзельнічаць у абароне краіны». 


Фота: БелТА.

У законапраекце прадугледжана, што склад, колькасць, задачы народнага апалчэння будуць вызначаць органы мясцовай улады. «Аднак асноўнай задачай для народнага апалчэння застаецца абарона перш за ўсё свайго дома, сваёй маёмасці і выкананне мерапрыемстваў па забеспячэнні правапарадку сумесна з міліцыяй», — падкрэсліў міністр абароны.

Згодна з дакументам, добраахвотнікі, якія ўступілі ў шэрагі народнага апалчэння, будуць размяшчацца па месцы жыхарства і выконваць свае працоўныя функцыі. У наймальніка будзе права вызваляць гэтых грамадзян ад працы з захаваннем заработнай платы і працоўнага месца. Прадугледжана, што на добраахвотнікаў будуць распаўсюджвацца і сацыяльныя гарантыі: тыя, якія распаўсюджваюцца на вайскоўцаў па мабілізацыі. 

Міністр абароны расказаў, што восенню 2022 года ў нашай краіне быў праведзены эксперымент па арганізацыі народнага апалчэння. Ён прайшоў на базе Лабжанскага сельскага савета Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. «Людзі адгукнуліся, жадаючыя прыняць удзел у народным апалчэнні прыйшлі, — заўважыў Віктар Хрэнін. — Мы з імі правялі адпаведныя заняткі і зразумелі, што ў нашых людзей ёсць такая патрэба — мець сваё дачыненне да забеспячэння абароны нашай дзяржавы. У цэлым, лічу, што народнае апалчэнне, якое мы ствараем, дапоўніць і павысіць магчымасці той жа тэрытарыяльнай абароны і палепшыць якасць выканання задач па забеспячэнні абароны нашай краіны». 

Склад народнага апалчэння, усе спісы будуць вызначаны ўжо цяпер, у мірны час. Для таго, каб у выпадку ўзнікнення пагрозы гэтыя пытанні не прыйшлося вырашаць імгненна. «Хутка і імгненна нічога не атрымліваецца і не ствараецца, — адзначыў Віктар Хрэнін. — Кантрольныя, праверачныя мерапрыемствы, якія мы праводзім як з Узброенымі Сіламі, так і з тэрытарыяльнай абаронай, мы будзем праводзіць у тым ліку і з народным апалчэннем. Кожны павінен умець валодаць зброяй і абараняць свой дом. Гэтая сутнасць і закладваецца ў стварэнне народнага апалчэння».

Міністр абароны адзначыў дастатковую колькасць мабілізацыйнага рэсурсу. Пры гэтым, па разліках вайскоўцаў, колькасць народнага апалчэння можа скласці 100 — 150 тысяч чалавек. Аднак кіраўнік ваеннага ведамства не выключае, што добраахвотнікаў можа быць і больш. Для добраахвотнікаў прадугледжаны курсы падрыхтоўкі. Вайскоўцы ў кароткі прамежак часу здольныя навучыць людзей. Прычым як пры стварэнні народнага апалчэння, так і да яго стварэння ў мірны час. 

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.