Вы тут

Сяргей Кавальчук: «Мы справіліся з усімі выклікамі»


У Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі 2022 года і акрэслілі планы і задачы на 2023-і.


Мінулы год для спартыўнай галіны нашай краіны нельга назваць удалым і паспяховым. Але, нягледзечы на ўсе выклікі, у мінулым годзе айчынная спартыўная галіна спрацавала стабільна. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка. «У 2022 годзе з боку Захаду па надуманых падставах быў ажыццёўлены беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск на нашу спартыўную галіну і Беларусь у цэлым. Гэтыя рашэнні не адпавядалі ніякім міжнародным прававым нормам, таму мы накіравалі неабходныя заявы ў адпаведныя апеляцыйныя інстанцыі. Цяпер Міжнародны алімпійскі камітэт выдае нясмелыя заявы па магчымым вяртанні беларускіх атлетаў, мы назіраем за сітуацыяй, аналізуем яе і выпрацоўваем рашэнні, якія абароняць нашых спартсменаў», — адзначыў ён. Віцэ-прэм'ер заўважыў, што з сакавіка мінулага года Беларусь узмацніла спартыўнае супрацоўніцтва з партнёрамі з Расіі. Гэта дазволіла спарстменам мець неабходную спаборніцкую практыку. «Незалежна ад удзелу заходніх краін у нашых турнірах мы ўсё роўна будзем мець спаборніцкую практыку», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Такога ж пункту погляду прытрымліваецца і міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. «Мы справіліся з усімі выклікамі. І скончылі 2022 год з нядрэннымі вынікамі, нягледзячы на тое, што наша краіна была падвергнута санкцыям у дачыненні да спорту. Але колькасць спаборніцтваў у Беларусі не зменшылася, а ў многіх відах спорту іх нават стала больш. Выступленні нашых спартсменаў абнадзейваюць. Пачатак года выдаўся добрым для Беларусі дзякуючы трыумфу Арыны Сабаленкі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе. Перамогаў на турнірах Вялікага шлема ў нас не было ўжо 10 год. Для нашай краіны гэта несумненны поспех. Нашы спартсмены дамінуюць і ў іншых відах спорту, асабліва хочацца адзначыць поспехі ў адзінаборствах і кулявой стральбе. Заслугоўваюць пахвалы таксама скачкі на батуце, біятлон, фрыстайл, веславанне і мастацкая гімнастыка. Пачынае выходзіць з ценю і фехтаванне», — адзначыў міністр. У прыклад ён прывёў лічбы: у мінулым годзе на замежных спаборніцтвах беларускімі спартсменамі было заваявана 213 медалёў. Прадэманстраваць сваё майстэрства беларускія спарстмены змогуць і ў жніўні гэтага года на ІІ Гульнях краін СНД, якія прыме Беларусь. Спаборніцтвы больш чым па 20 відах спорту прымуць 11 беларускіх гарадоў.

Сяргей Кавальчук падкрэсліў, што мінспорту робіць акцэнт на развіцці дзіцяча-юнацкага і масавага спорту. «Мы бачым, што падрастае дастойнае новае пакаленне, у многіх відах добры рэзерв. Акрамя дзіцячага спорту, асновай нашай сферы з'яўляецца масавы спорт. Чым больш людзей будзе займацца спортам, тым лепш для краіны, таму стаіць задача на ўсіх узроўнях уцягваць у гэту справу калектывы арганізацый. У краіне выдатныя ўмовы, аб'екты ёсць у любым раённым і абласным цэнтры. Дзяржава робіць вельмі многае для развіцця фізічнай культуры і спорту, такому падыходу можа пазайздросціць любая краіна свету», — упэўнены ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.