Вы тут

Кітай развівае праграму даследавання Месяца


У гэтым годзе Кітай будзе прасоўваць чацвёртую фазу сваёй праграмы даследавання Месяца. Яна ўключае запланаваную місію па дастаўцы на Зямлю двух кілаграмаў узораў грунту з адваротнага боку Месяца, паведаміў галоўны канструктар кітайскай праграмы даследавання Месяца У Вэйжэнь, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У Вэйжэнь заўважыў, што Кітай працягне свае даследаванні Месяца з дапамогай запуску зондаў «Чан’э-6», «Чан’э-7» і «Чан’э-8». У рамках місіі «Чан’э-6» плануецца выканаць задачу па дастаўцы на Зямлю ўзораў, а місія «Чан’э-7» прадугледжвае пасадку на паўднёвы полюс Месяца і пошук водных рэсурсаў.

Запуск місіі «Чан’э-8» будзе ажыццёўлены прыкладна ў 2028 годзе і ў супрацоўніцтве з «Чан’э-7» на паўднёвым полюсе Месяца будзе сфарміравана асноўная мадэль навукова-даследчай станцыі, якая ўключае ў сябе арбітальны і пасадачны модулі, месяцаход, лятальны апарат і мноства навукова-даследчых прыбораў.

На дадзены момант апошняй місіяй Месяца Кітая быў выкананы запушчаным у 2020 годзе зондам «Чан’э-5» збор 1,73 кілаграма ўзораў грунту з раёнаў бачнага боку Месяца.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.