Вы тут

Першае Стрэчанне Гасподняе ў храме іконы Божай Маці Троеручніцы


У сталіцы пачаў дзейнічаць новы праваслаўны храм — у гонар іконы Божай Маці Троеручніцы. Ён знаходзіцца ў шматунцыянальным міжнародным жыллёва-фінансавым комплексе «Мінск-Мір»: невялікая драўляная царква ўтульна размясцілася на скрыжаванні сярод гмахаў новабудоўляў і дамоў-высотак, упрыгожвае сучасны мураваны мікрараён. Божаслужэнні ў храме праходзяць ужо амаль год — тут ужо адзначылі і першы Вялікдзень, і першае Нараджэнне Хрыстова, але сёння ў гісторыі храма быў таксама асаблівы дзень — першая святочная літургія з нагоды вялікага праваслаўнага свята Стрэчання Гасподняга, альбо, па-народнаму, Грамніц. 


Мне давялося папрысутнічаць на богаслужэнні, якое правёў настаяцель протаіерэй Андрэй Надумовіч. Прыхаджане-вернікі, а яны ў асноўным жыхары гэтага і суседніх раёнаў, маліліся і асвячалі свечкі (у гэты дзень асаблівы чын асвячэння), якія будуць захоўваць у сваіх кватэрах і пакоях, як надзеныя духоўныя абярэгі, бо яны надзелены гаючай сілай. Свечкі ў народзе называюць «грамнічнымі», у старажытнасці агнём свечак абкурвалі хаты, гаспадарчыя пабудовы і свойскую жывёлу ад грому і пажару. У сваім казанні святар звярнуў увагу на сэнс свята, сувязь яго з жыццём Ісуса Хрыста і Дзевы Марыі, а таксама наколькі стрэчанскі дзень важны для кожнага хрысціяніна.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.