Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Гэта наша добрая воля, мы яе прадэманстравалі


Рабочы тыдзень Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пачаўся з даклада генеральнага пракурора Андрэя Шведа. Кіраўнік дзяржавы адразу даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта і пракуратуры падрыхтаваць нараду з сілавым блокам краіны, каб абмеркаваць вынікі мінулага года і задачы, якія стаяць сёння. 


Прэзідэнт таксама абазначыў асноўныя пытанні, якія цікавілі яго ў дакладзе генеральнага пракурора. Адна з іх — ацэнка пракуратурай крымінагеннай абстаноўкі ў краіне. Другое пытанне — раследаванне крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Крымінальны працэс быў распачаты Генпракуратурай у красавіку 2021 года. «Акрамя вас, пракуратуры, ніхто не займаецца. Бачу, што вы актыўныя, малайцы, вельмі патрэбнае. І гэта застанецца ў гісторыі назаўжды», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

«Нікога цягнуць сюды не трэба»

Кіраўнік дзяржавы расказаў таксама, што падпісаў Указ аб стварэнні камісіі для работы з тымі, хто хоча вярнуцца на Радзіму. Ён назваў гэта пытанне адным з найважнейшых. «Гэта якраз тое пытанне, якое мы абмеркавалі напярэдадні. Я паглядзеў і складў камісіі і іншае. Калі мы нешта ва Указе не прадугледзелі, дастаткова ўлады ў генеральнага пракурора для таго, каб задзейнічаць увесь дзяржаўны аппарат, дзяржслужачых, для таго, каб вырашыць гэтую праблему з тымі збеглымі. Трэба глядзець не толькі збеглых, хтосьці з-пад плінтуса вылезе. Яны ж разумеюць, што мы іх усё роўна знойдзем. Хтосьці звярнецца ў камісію, а вы ў камісіі ўжо разбярэцеся», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. 

Па яго словах, правільна зрабілі, што ў склад камісіі ўключылі людзей, якія ў 2020 годзе пацярпелі, супраць якіх здзяйсняліся ці былі спробы здзяйснення тэрарыстычных актаў і гэтак далей. «Грамадства будзе разумець, што рашэнне прымае не Лукашэнка, ці Швед, ці нейкія іншыя людзі, надзеленыя ўладай. Натуральна, мы гэта павінны арганізаваць і быць галоўнымі дзеючымі асобамі. Але і тыя, хто бачыў, што адбывалася, і пацярпелі, і супраць іх здзяйсняліся нейкія акты гвалту ці правапарушэнні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён папрасіў яшчэ раз дэталёвым чынам людзям растлумачыць яшчэ раз, у чым сутнасць гэтай работы.

«Другое, што трэба падкрэсліць. Я назіраў за СМІ апошні тыдзень, там шум падняўся асабліва ў штабах ціхушкі-лахушкі ў Літве, Польшчы ашалелі. Я хачу вам яшчэ раз сказаць, і людзі каб разумелі. Яны там зараз на безграшоўі сядзяць. Захад будзе фінансаваць толькі канкрэтныя мерапрыемствы, пажадана радыкальнага плана і нават ужо не ўзроўню 2020 года, а звяржэнне, забойства прэзідэнта, службовых асоб. Усіх, хто папярок горла стаў — усіх прыбраць. Гэта будзе фінансаваць захад», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. «Ім задаюць пытанні «хто вы такія, ціхушкі-лахушкі, хто за вамі стаіць. Ну, вось яны крычаць, што „мільён з Беларусі ўцяклі, што яны ў Польшчы, Літве і Украіне як гіены стаяць па перыметры і ляскаюць зубамі“. Ніякіх там мільёнаў няма, хтосьці называе дзве тысячы, хтосьці да чатырох тысяч — усё роўна колькі. Але яны гэтым пацвярджаюць сваю рашучасць і магчымасць тут нешта здзейсніць аж да сур’ёзных тэрактаў ціхушкі-лахушкі. І калі Захад бачыць, што за імі хтосьці стаіць, хоць невялікая група людзей, столькі і грошай дадуць на існаванне. І яны баяцца, што частка гэтых людзей, а крый божа большасць, з’едзе ў Беларусь і звернецца ў гэту камісію. Тады і грошай няма, таму што за імі за гэтымі офісамі ніхто не стаіць», — дадаў ён. Па словах кіраўніка дзяржавы, некаторым украінцы прапаноўваюць ісці на фронт ваяваць супраць Расіі: «Усе яны крычалі „полк Каліноўскага“ і іншае, а там каля 100 чалавек у гэтым так званым палку. Вось яны бегаюць, некаторыя вялікія палкоўнікі і падпалкоўнікі крычаць: „мы ствараем народна-вызваленчую армію“. У гэтай арміі ўсяго сотня чалавек і тыя ваююць пад Бахмутам, Арцёмаўскам. І гіне нямала людзей. Яшчэ раз паўтараю: есці хочацца. Але ёсць і азвярэлыя, якія гатовы змагацца там супраць Расіі і тут прыйсці змагацца да канца супраць беларускага народа. Ну, гэта іх выбар. Я гэта дзеля чаго кажу. Мы нікога не павінны сюды цягнуць. Вось пачытаюць Указ і будуць бачыць, як будзе працаваць камісія», — падкрэсліў Прэзідэнт. 

Падыходы вызначаны

Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што ў Беларусі апрыёры нікога не збіраюцца пазбаўляць волі. А тыя, хто парушыў закон, і сам у гэтую камісію не звернецца. «Пойдзе — разгледзім. Усё будзе па законе. Але галоўнае — не цягнуць іх сюды сілай. Вы правільна прапанавалі: заяву ў камісію хочаце па Інтэрнеце перадавайце, хочаце ў канверце дасылайце, мы разгледзім любую вашу заяву. Але сілай сюды цягнуць, каб пасадзіць, мы не збіраемся. Гэта наша добрая воля, мы яе прадэманстравалі, калі ласка, звяртайцеся, будзем разглядаць вашую заяву. Не хочаце — сядзіце там. Хочаце, ваюйце. Не ўсе ж могуць ваяваць, не ўсіх возьмуць на фронт — мяціце вуліцу, мыйце посуд. Хто больш падрыхтаваны, будуць патроны падаваць у Польшчы ці Літве. Гэта іх выбар. Мы нікога не прымушаем і не настойваем. Вось гэта галоўнае ў рабоце камісіі», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што пры неабходнасці трэба падключаць і Прэзідэнта. Тым больш, што некаторыя могуць пайсці праз памілаванне Прэзідэнта.

«Вось гэта комплекс пытанняў, які зараз трэба закруціць. Сумесна з вялікай работай па генацыдзе. Пракуратуру зверху данізу давядзецца, вядома, дагрузіць, і загрузіцца гэтымі пытаннямі: разгляду скаргаў і заяў нашых збеглых і тут якія здзейснілі правапарушэнні. Гэтае пытанне неяк трэба здымаць у грамадстве. Патрэбна развязка», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Андрэй Швед падзякаваў Прэзідэнту за падтрымку прапаноў, якія былі рэалізаваны ва ўказе. «Гэта сапраўды была работа ўсіх дзяржаўных органаў. Падыходы былі ў асноўным вызначаны, як вы і абазначылі, з тым, каб сюды нікога не цягнуць, а людзі разумелі, што маюць у тым ліку і гарантыі», — сказаў Генпракурор.

«Мы нікога не прымушаем»

Пасля даклада ў Прэзідэнта Генеральны пракурор сустрэўся з журналістамі. Па яго словах, Указам прадугледжана, што камісія па рабоце з ахвочымі вярнуцца на Радзіму на дзве трэці складаецца з прадстаўнікоў грамадскасці, тых людзей, якія карыстаюцца аўтарытэтам і могуць сказаць сваё слова. У дакуменце таксама вызначаны ўмовы і парадак звароту грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой. Указам рэгулюецца перыяд здзейсненых або магчымых правапарушэнняў — з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2023 года. Грамадзяне могуць звяртацца ў камісію ў пісьмовым выглядзе ці ў электронным. Ва ўказе вызначаны патрабаванні, якія прад’яўляюцца да гэтай заявы і пералік дакументаў, які павінен змяшчацца. Гэтак жа пазначаны рашэнні, якія будуць прымацца камісіяй — усё адкрыта і зразумела. Прадугледжана адкрытае галасаванне, свабоднае галасаванне членаў камісіі па кожным пытанні. І адпаведна, іншыя працэдурныя пытанні.

«Я хачу падкрэсліць і гэта вельмі важна — мы нікога не прымушаем. Гэта добрая воля нашай дзяржавы. Для таго, каб зняць усялякага роду правакацыі, ва Указе вызначана асобная норма, звязаная з тым, што асобы, адносна якіх, прынятае рашэнне, могуць на працягу трох месяцаў яго рэалізаваць. Прадугледжаны магчымасці рэалізацыі ўсіх прававых норм, якія накіраваны на вызваленне асобы ад адказнасці або змянення меры стрымання. Самае галоўнае: калі гэтая асоба, атрымаўшы на рукі дакумент аб тым, што да яе няма прэтэнзій або зменена мера стрымання, або прынята нейкае іншае рашэнне, якое, на думку гэтай асобы, дазваляе ёй спакойна ўехаць у Рэспубліку Беларусь, вызначана гарантыя, звязаная з тым, што ў выпадку ўзнікнення якіх-небудзь прэтэнзій з боку дзяржаўных праваахоўных органаў толькі са згоды генеральнага пракурора або асобы, якая выконвае яго абавязкі, могуць прымяняцца меры працэсуальнага прымусу або прымацца нейкае прававое рашэнне. Гэта вельмі важна», — адзначыў Андрэй Швед. Па яго словах, тая інфармацыя, якая сёння з’яўляецца за мяжой па гэтай тэме, ні што іншае, як запалохванне людзей. «Гэта звязана з тым, што для іх нашы грамадзяне ўсяго толькі сродкі зарабляння грошай. Кожны павінен думаць аб сабе, аб сваіх родных і блізкіх. Думайце, узважвайце, чытайце, усё адкрыта і зразумела». — падкрэсліў генпракурор. Ён адзначыў, што да кожнага заяўніка будзе прымацца індывідуальны падыход. Ва ўказе вызначаны віды рашэння камісій. «Калі мы прыходзім да высновы, што чалавек памыліўся, паддаўся эмоцыям, уплыву (бо мы добра памятаем, якое было інфармацыйнае прапампоўванне, інфармацыйны ціск), але цяпер шчыра раскайваецца, мы рэкамендуем праваахоўным органам прыняць працэсуальнае рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу. І пра гэта пішам чалавеку: „Так, у дачыненні да вас мелася крымінальнае судаводства, прынятае такое рашэнне і вы маеце права спакойна ўехаць, ніякіх прэтэнзій да вас няма“. Калі толькі вы нешта не схавалі. Калі чалавек здзейсніў яшчэ нейкае злачынства і пра гэта нікому невядома (ён хавае), закон для ўсіх аднолькавы», — растлумачыў Андрэй Швед. У склад камісіі ўвайшлі каля 30 чалавек. Збірацца яна будзе па меры неабходначці. Максімум да двух месяцаў будзе разглядацца заява. У выключных выпадках да трох месяцаў. Гэта нармальны прамежак часу, за які можна падрыхтаваць і вывучыць матэрыялы па кожным канкрэтным прыкладзе. 

Журналісты таксама пацікавілся крымінагеннай абстаноўкай у краіне. Па словах, генпракурора, сітуацыя ў краіне стабльная. Мір і спакой, як заўсёды былі візітоўкай Беларусі, так ёй і застаюцца. «Колькасць злачынстваў у мінулым годзе не большая, чым у 2021 годзе. Значна знізілася колькасць асоб, якія загінулі ад рук злачынцаў на 13 працэнтаў, гэта менш на 100 чалавек загінулі. Лічба сур’ёзная», — сказаў ён. Знізілася колькасць злачынстваў, звязаных з гвалтоўнымі дзеяннямі. Паменшылася колькасць кіберзлачынстваў. Сёлета самая пільная ўвага будзе ўдзяляцца барацьбе з махлярствам. «У нас значны рост і злачынстваў, і пацярпелых, у асноўным гэта людзі сталага веку. Калі ў 2021 годзе пацярпелых было крыху больш за 5 тысяч чалавек, то летась 11 тысяч чалавек. Аб’ектыўна, раскрываць гэтыя злачынствы складана, бо арганізатары знаходзяцца за мяжой, у асноўным у Расіі і Украіне. Схема вядомая, тэлефануюць, кажуць пра тое, што нібыта сваяк трапіў у аварыю і нашы чуллівыя людзі і людзі сталага ўзросту перадаюць грошы, нават не патэлефанаваўшы гэтаму сваяку, не пераканаўшыся, што ўсё нармальна. Толькі прафілактыка, толькі шырокае асвятленне ў СМІ гэтых схем і просьба не паддавацца на дзеянні махляроў», — сказаў Андрэй Швед.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.