Вы тут

Тры чвэрці разлікаў узаемнага гандлю ў ЕАЭС — у нацыянальных валютах


У ЕАЭС патрэбны дзейсныя інструменты стымулявання прамысловай кааперацыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы.


«Беларускі бок чакае, што рушыць наперад у пытаннях стварэння ў ЕАЭС новых высокатэхналагічных вытворчасцяў нам дасць магчымасць механізм фінансавага садзейнічання кааперацыйным праектам, работа якога павінна быць запушчана ў самыя кароткія тэрміны пасля прыняцця адпаведнага рашэння кіраўнікамі дзяржаў. Нагадаю, што ўпершыню ў гісторыі нашага саюза прынята рашэнне накіроўваць на падтрымку прамкааперацыі бюджэтныя сродкі ЕАЭС. Зроблена гэта будзе шляхам кампенсацыі працэнтных ставак за выкарыстанне пазыковых сродкаў. Аднак аднаго механізму суфінансавання ставак недастаткова. Патрэбны і іншыя інструменты стымулявання прамысловай кааперацыі», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, для вырашэння гэтай задачы неабходна прыцягнуць нацыянальныя і еўразійскія інстытуты развіцця, увязаць іх дзейнасць з дасягненнем доўгатэрміновых стратэгічных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця ЕАЭС. Прэм'ер-міністр таксама падкрэсліў, што да запуску механізму фінансавай падтрымкі павінна быць гатова і прамысловасць. «Фарміраванне і адбор перспектыўных і актуальных праектаў, у якіх павінен быць забяспечаны ўдзел як мінімум трох дзяржаў-членаў, неабходна пачаць ужо цяпер. Хачу акцэнтаваць важную ролю камісіі, якая павінна выступіць сістэмным каардынатарам адпаведнай работы», — дадаў ён.

Раман Галоўчанка акцэнтаваў увагу на развіцці лагістычных сувязяў і інфраструктуры. «Мы знаходзімся ў працэсе перабудовы лагістычных калідораў. Без стабільнай лагістыкі, якая функцыянуе, адаптаванай да новых геапалітычных рэалій, перспектывы развіцця нашых эканомік не будуць радасныя. У сувязі з гэтым на знешнім контуры, у тым ліку ў рамках узаемадзеяння з ШАС і БРІКС, павінна весціся прадметная работа па стварэнні перспектыўных міжнародных транспартных калідораў, такіх як Поўнач — Поўдзень і Захад — Усход», — сказаў прэм'ер-міністр.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што неабходна ў рамках кантэксту транспартнага калідора сур'ёзна працаваць з Іранам і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі з улікам перагавораў аб стварэнні зоны свабоднага гандлю з гэтымі дзяржавамі, каб стварыць максімальна бясшвовы і камфортны маршрут транспарціроўкі да партоў Персідскага заліва.

«Трэба вырашаць задачы па фарміраванні патрэбнай інфраструктуры. Таму я прапанаваў бы нашым еўразійскім інстытутам развіцця весці прадметны дыялог з адпаведнымі структурамі, заснаванымі краінамі дружалюбных нам рэгіянальных аб'яднанняў. Напрыклад, вельмі актуальным можа стаць узаемадзеянне са створаным у рамках БРІКС Новым банкам развіцця», — звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

Ён закрануў тэму забеспячэння ўзаемных разлікаў і інтэграцыі разлікова-плацежных сістэм на аснове выкарыстання нацыянальных валют. «Пасля доўгіх размоў і тэарэтычных спрэчак мы перайшлі да рэальных крокаў па дэдаларызацыі эканомік. Апераджальнымі тэмпамі ідзе працэс пазбаўлення ад замежных валют, якія скампраметавалі сябе ў знешнім гандлі. Тры чвэрці разлікаў у рамках узаемнага гандлю ў ЕАЭС ужо ажыццяўляецца ў нацыянальных валютах. Гэта добры вынік. Трэба ісці далей», — падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, санкцыйныя меры і тыя працэсы, якія запушчаны, будуць толькі паскараць глабальную трансфармацыю сусветнай фінансавай сістэмы. «Таму, нягледзячы на націск, трэба засяродзіцца на развіцці трансгранічных плацяжоў, фінансаванні гандлю і інвестыцый, у тым ліку ў кааперацыі з нашымі партнёрамі», — акцэнтаваў увагу кіраўнік беларускага ўрада.

«Еўразійскі эканамічны саюз упэўнена прадаўжае сваё паступальнае развіццё. Перакананы, што адкрытасць і ўзаемавыгаднае эканамічнае супрацоўніцтва было і застанецца асновай нашага інтэграцыйнага аб'яднання», — сказаў на заканчэнне прэм'ер-міністр.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.