Вы тут

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лютага


Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах устаноўлены на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2023 года. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 1 ад 26 студзеня 2023 года, паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены на ўзроўні Br341,48 — гэта на 0,5% вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023-га.

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ: працаздольнае насельніцтва — Br377,14 (раней — Br375,26); пенсіянеры — Br256,7 (раней — Br255,28); дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br217,39 (раней — Br215,93); дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br300,03 (раней — Br298,21); дзеці ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў — Br365,76 (раней — br363,28).

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага 2023 года аўтаматычна пераглядаюцца розныя надбаўкі і павышэнні, убудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца ад памеру БПМ. Гэта датычыцца памераў дзярждапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльных пенсій, павышэнняў да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў, даплат і надбавак пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама дапамог па доглядзе за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Пераразлік закране больш за 700 тыс. атрымальнікаў сацыяльных выплат (дзеці, пажылыя грамадзяне, інваліды).

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.