Вы тут

Запаволенні інфляцыі. Стаўка рэфінансавання — 11,5 % з 23 студзеня


Да нас прыйшла станоўчая навіна — з 23 студзеня стаўка рэфінансавання зніжаецца з 12 % да 11,5 % гадавых. Гэта рашэнне прынята праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы.


Таксама зніжаецца стаўка па крэдыце авернайт — з 13 % да 12,5 % гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт — з 11 % да 10,5 % гадавых.

У Нацбанку растлумачылі, што ў апошнія месяцы назіраецца ўстойлівае запаволенне інфляцыі. У снежні 2022 года гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 12,8 %, агрэгаваны паказчык трэндавай інфляцыі — 10,2 % гадавых. Такая дынаміка спажывецкіх цэн станоўча адбіваецца на інфляцыйных чаканнях эканамічных агентаў. У адпаведнасці з вынікамі апытанняў чаканая насельніцтвам у наступныя 12 месяцаў інфляцыя ў снежні 2022 года зменшылася да 12,6 % з 14 % у верасні 2022 года.

У цэлым, паляпшэнне інфляцыйных чаканняў насельніцтва спрыяе захаванню прытоку рублёвых сродкаў у банкаўскую сістэму. Разам з тым, на фоне зніжэння працэнтных ставак дэпазітнага рынку, які адбыўся адначасова з памяншэннем ставак крэдытнага рынку, ашчадная актыўнасць застаецца стрыманай, у тым ліку ў сілу павышаных інфляцыйных чаканняў. У гэтых умовах, з улікам чаканага далейшага запаволення інфляцыі, праўленнем Нацыянальнага банка прынята рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання на 50 базісных пунктаў.

Наступныя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацыянальны банк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыку з боку ўнутраных і знешніх умоў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў, адзначылі ў прэс-службе Нацбанка.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.