Вы тут

Кітай прапанаваў замяніць пластык бамбукам


Кітай сумесна з Міжнароднай арганізацыяй па пытаннях бамбука і ратанга вылучыў ініцыятыву замены пластыка бамбукам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Новая прапанова накіравана на вырашэнне праблем пластыкавага забруджвання з дапамогай бамбукавых вырабаў. Згодна з ініцыятывай, краінам прапануюць ажыццяўляць палітычныя меры па падтрымцы замены пластыка бамбукам, пры гэтым садзейнічаць навукова-тэхнічным інавацыям і заахвочваць навуковыя даследаванні для стварэння большай колькасці бамбукавых вырабаў, здольных замяніць пластык.

Як адзначыў Інь Ганцян, намеснік кіраўніка Міжнароднага цэнтра бамбука і ратанга пры Дзяржаўным упраўленні лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, у параўнанні з іншымі біяматэрыяламі, бамбук валодае ўнікальнымі фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, такімі як высокая эластычнасць і трываласць і цудоўная ўстойлівасць пры сцісканні. Ён дадаў, што выкарыстаныя вырабы з бамбука поўнасцю раскладаюцца натуральным шляхам і не будуць аказваць ніякага шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

Акрамя таго, бамбук — адна з самых хуткарослых раслін, якая шырока распаўсюджваецца на планеце. У свеце налічваецца больш чым 1600 вядомых гатункаў бамбука, а агульная плошча бамбукавых лясоў складае больш чым 50 мільёнаў гектараў. Паводле падлікаў супрацоўніка Міжнароднага цэнтра бамбука і ратанга Луань Цзюньвэя, штогадовае прымяненне 600 мільёнаў тон бамбукавых вырабаў у якасці заменніка полівінілхларыду будзе дазваляць скараціць сусветныя выкіды вуглякіслага газу на 4 мільярды тон.

У апошнія гады шэраг кітайскіх прадпрыемстваў актыўна займаюцца распрацоўкай бамбукавых вырабаў для замены пластыкавых. З бамбука яны вырабляюць саломінкі, апорныя пліты пад кантэйнеры, будаўнічыя матэрыялы і іншыя прадукты.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.