Вы тут

Кітай аднаўляе выдачу пашпартоў і віз


Ад 8 студзеня Кітай адкарэкціруе меры міграцыйнай палітыкі ў адпаведнасці з уведзенымі ў краіне аптымізаванымі мерамі рэагавання на COVID-19, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па справах міграцыі КНР, будуць адноўлены працэдуры прыёму і разгляду заяў грамадзян Кітая на атрыманне звычайных пашпартоў для паездак за мяжу з мэтай турызму або наведвання сяброў. Ведамства таксама адновіць выдачу дазволаў для жыхароў мацерыковага Кітая на наведванне спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган у турыстычных і дзелавых мэтах, а таксама на ўезд і выезд з КНР і афармленне пропускаў на ўезд і выезд з пагранічных зон краіны.

Таксама будуць адноўлены паслугі, звязаныя з падачай заяў на атрыманне звычайных віз, дазволаў на часовае пражыванне і відаў на жыхарства для замежных грамадзян. У выпадку асаблівай неабходнасці могуць быць прыменены працэдуры паскоранага афармлення.

Аднаўляюцца таксама афармленне партовых віз, рэалізацыя мер бязвізавага транзіту на працягу 24/72/144 гадзін і выдача часовых дазволаў на ўезд.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.