Вы тут

Галоўчанка: Акцыя «Нашы дзеці» — добрая навагодняя традыцыя


Акцыя «Нашы дзеці» — добрая навагодняя традыцыя. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання гарадскога дзіцячага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі «Пралеска» ў Валожынскім раёне, перадае БелТА.


«У нашай краіне ёсць добрая традыцыя — перад Калядамі і Новым годам ездзіць па ўсіх кутках нашай краіны, каб павіншаваць з чароўнымі зімовымі святамі дзяцей, галоўным чынам тых, хто ў сілу розных абставінаў апынуўся ў гэты час не дома. І, вядома ж, прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, уручыць падарункі. І мяне, і ўсіх прысутных дарослых вельмі кранулі вашы песні, вершы, танцы, мы вельмі рады быць тут і разам з вамі сустракаць зімовыя святы», — сказаў Раман Галоўчанка.

Цэнтру медыцынскай рэабілітацыі ён прадаставіў сертыфікат на Br20 тыс. для закупкі медыцынскага абсталявання, а дзецям уручыў салодкія навагоднія падарункі. «Жадаю вам моцнага здароўя. За вамі будучыня нашай краіны. Будзьце патрыётамі, любіце сваю Радзіму», — даў наказ дзецям кіраўнік урада.

Прэм’ер-міністр таксама азнаёміўся з работай цэнтра медыцынскай рэабілітацыі, яму прадэманстравалі медыцынскае абсталяванне, пакоі для аздараўлення і вольнага часу дзяцей. Па выніках наведвання ён адзначыў, што ў цэнтры створаны выдатныя ўмовы для таго, каб дзеці змаглі перамагчы хваробу, аднавіць здароўе.

Цэнтр «Пралеска» быў адкрыты ў 1987 годзе для лячэння дзяцей з захворваннямі страўнікава-кішачнага тракту, з захворваннямі органаў дыхання і органаў зроку, а таксама для лячэння дзяцей з артапедычнай паталогіяй. Ён размешчаны ў лясным масіве ў аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна за 30 км ад Мінска.

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць з 15 снежня 2022 года па 15 студзеня 2023-га. Напярэдадні Новага года прадстаўнікі органаў дзяржаўнай і мясцовай улады, а таксама грамадскіх аб’яднанняў традыцыйна наведваюць дзіцячыя ўстановы інтэрнатнага тыпу, прыёмныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і дзіцячыя бальніцы, каб павіншаваць дзяцей са святамі і ўручыць ім падарункі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.