Вы тут

Андрэйчанка: Неабходна здымаць усе бар’еры ў інтэграцыі Беларусі і Расіі


Неабходна здымаць усе бар’еры ў інтэграцыі Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка сёння ў Маскве на сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае БелТА.


«Сёння як ніколі важна засяродзіцца на адзінай прамысловай палітыцы, замяшчэнні крытычнага імпарту, забеспячэнні тэхналагічнага і інфармацыйнага суверэнітэту, фінансавай устойлівасці, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — Трэба паскорыць стварэнне прававой базы для ажыццяўлення кабатажных перавозак паміж Беларуссю і Расіяй, гэтае пытанне вельмі застарэлае, і, на жаль, яно сёння не вырашана. Сфера перавозак, лагістыка — гэта, па сутнасці, крывяносная сістэма саюзнай эканомікі».

У галіне паветранага транспарту неабходна зрабіць акцэнт на вырашэнні пытанняў прымянення тарыфаў і збораў за аэранавігацыйнае і аэрапортавае абслугоўванне, падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. «Па-ранейшаму існуе праблема з пастаўкамі лесаматэрыялаў з Расіі ў Беларусь, а таксама наступным транзітам праз РФ у трэція краіны», — дадаў ён.

«У цэлым неабходна здымаць усе бар’еры і абмежаванні, якія не даюць нам у поўнай меры задзейнічаць рэсурс інтэграцыі. На жаль, як гэта ні сумна, але на сённяшні дзень такія бар’еры ў нас існуюць», — рэзюмаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.