Вы тут

Сі Цзіньпін: Кітай умацоўвае стратэгічную камунікацыю з Саудаўскай Аравіяй


Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з каралём Саудаўскай Аравіі Сальманам бен Абдэль Азізам Аль Саудам у сценах каралеўскага палаца ў Эр-Рыядзе, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сі Цзіньпін адзначыў, што вельмі рады праз шэсць гадоў зноў апынуцца ў Саудаўскай Аравіі. Ён дадаў, што добра памятае падрабязнасці свайго мінулага візіту ў гэту краіну. «Я рады бачыць, што дасягнуты намі важны кансенсус па развіццю кітайска-саудаўскіх адносін цяпер ператвараецца ў значны плён супрацоўніцтва», — адзначыў Сі Цзіньпін. Паводле яго слоў, кітайска-саудаўскае супрацоўніцтва мае шырокія перспектывы. Кітай разглядае Саудаўскую Аравію як важную сілу ў шматпалярным свеце і надае вялікае значэнне развіццю з ёй адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства, адзначыў кітайскі лідар. Ён падкрэсліў, што Кітай гатовы і ў далейшым умацоўваць стратэгічную камунікацыю з Саудаўскай Аравіяй, паглыбляць супрацоўніцтва ў розных сферах, служыць інтарэсам дзвюх краін у галіне развіцця, адстойваць мір і стабільнасць ва ўсім свеце.

Сальман бен Абдэль Азіз Аль Сауд, са свайго боку, горача вітаў паўторны візіт Сі Цзіньпіна ў Саудаўскую Аравію, назваўшы незабыўным яго паспяховы візіт у 2016 годзе. Кароль адзначыўў, што Саудаўская Аравія і Кітай дабіліся пазітыўнага прагрэсу ў спалучэнні сваіх стратэгій і супрацоўніцтве ў розных сферах. Бакі дасягнулі важнага кансэнсусу па многіх пытаннях, адзначыў кароль, падкрэсліўшы, што інтарэсы Кітая таксама з’яўляюцца інтарэсамі Саудаўскай Аравіі. «Я надаю павышаную ўвагу развіццю адносін з Кітаем і гатовы сумеснымі з Вамі намаганнямі садзейнічаць таму, каб саудаўска-кітайскія адносіны ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства пастаянна развіваліся, прыносячы карысць дружалюбным народам дзвюх краін. Гэта таксама пойдзе на карысць міру, стабільнасці і спакою як у рэгіёне, так і ва ўсім свеце», — заявіў кароль.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў падпісалі пагадненне аб адносінах усёабдымнага стратэгічнага партнёрства паміж КНР і Саудаўскай Аравіяй, а таксама дамовіліся раз на два гады праводзіць сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў па чарзе ў кожнай з краін.

На сустрэчы з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі Мухамедам бен Салманам старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што Кітай гатовы рэалізоўваць маштабныя праекты ў энергетычнай сферы сумесна з Саудаўскай Аравіяй. Размова ідзе аб умацаванні каардынацыі дзвюх краін у рамках праектаў у сферы энергетыкі і нарошчванні маштабаў гандлю нафтай і супрацоўніцтва ў галіне пошуку, разведкі і распрацоўкі радовішчаў.

У сераду кіраўнік Кітая прыбыў у Саудаўскую Аравію з дзяржаўным візітам. Ён працягнецца да 10 снежня. Паведамляецца, што Сі Цзіньпін будзе ўдзельнічаць у саміце Кітая і Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва, а таксама першым саміце КНР і арабскіх дзяржаў. Чакаецца, што першы кітайска-арабскі саміт будзе мець асаблівае значэнне для развіцця адносін Пекіна з дзяржавамі рэгіёна. У прыватнасці, афіцыйны прадстаўнік МЗС Кітая Маа Нін лічыць, што саміт стане эпахальным.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.