Вы тут

Кітайскія серыялы заваявалi свет


Як вынікае з даклада, апублікаванага Дзяржаўным упраўленнем радыёвяшчання і тэлебачання КНР, кітайскія серыялы карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю за мяжой, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


За апошнія некалькі гадоў у Кітаі назіраецца пастаяннае паляпшэнне якасці айчынных серыялаў, узбагачаюцца іх жанры і пашыраецца экспарт на міжнародныя рынкі. Іх глядзяць у больш чым 200 краінах і рэгіёнах свету. Азія — найбуйнейшы рынак для стужак з Паднябеснай, на яе долю прыпадае прыкладна траціна экспарту. Краіны Паўднёва-Усходняй Азіі, Японія і Паўднёвая Карэя з’яўляюцца асноўнымі рынкамі для кітайскіх серыялаў, якія таксама пачалі набіраць папулярнасць і на рынках Афрыкі, а таксама Сярэдняга Усходу.

Летась экспарт серыялаў аднавіўся да дакрызіснага ўзроўню: агульны аб’ём экспарту за ўвесь год дасягнуў 56,8 мільёна долараў, павялічыўшыся на 118 працэнтаў у гадавым выражэнні. Цягам 2021-га былі экспартаваны 714 кітайскіх серыялаў, іх агульная працягласць складае каля 25 тысяч гадзін. Стала вядома, што замежным гледачам асабліва падабаюцца камедыйныя, драматычныя і рамантычныя серыялы Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.