Вы тут

Карціны з кавы і сасновых апілак у гандлёвым цэнтры «Сталіца»


У рамках творчага праекта «Яе рук справа» абнавілася выстава ў гандлёвым цэнтры «Сталіца». У атрыуме размясцілі карціны, напісаныя арыгінальнымі матэрыяламі. Іх прэзентавала мастачка з Хойнікаў Гомельскай вобласці Вікторыя Новікава.


 

Вікторыя Новікава выкарыстоўвае кававую гушчу і сасновае пілаванне. Іх спалучэнне стварае візуальны эфект габелена. Дадзеная тэхніка вельмі непрадказальная, бо розныя гатункі зерня даюць нечаканыя адценні.

 

Праект «Яе рук справа» стартаваў у верасні. Наведвальнікі гандлёвага цэнтра ўжо паспелі пазнаёміцца з работамі майстроў Гродзенскай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Заключны этап праекта адбудзецца восенню 2023 года. У Дзень народнага адзінства пройдзе дабрачынны аўкцыён. Мастачкі самастойна вызначаць добрую справу, на якую пойдуць сродкі з продажу іх работ.

Фота: «Звязда»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.