Вы тут

Пайшоў з жыцця былы старшыня КНР Цзян Цзэмінь


Былы Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзян Цзэмінь памёр ва ўзросце 96 гадоў, перадае «„Жэньмінь жыбаа“ анлайн».


Вядома, што былы лідар КНР, які пакутаваў на лейкемію і паліарганную недастатковасць, пайшоў з жыцця сёння ў Шанхаі.

Цзян Цзэмінь нарадзіўся 17 жніўня 1926 года ў горадзе Янчжоў усходняй правінцыі Цзянсу. З 1989-га па 2002 гады займаў пасаду генеральнага сакратара ЦК КПК. На пасаду Старшыні КНР уступіў 27 сакавіка 1993 года. У перыяд кіраўніцтва Цзян Цзэміня эканоміка Кітая дэманстравала ўражальныя тэмпы росту. Акрамя таго, ён стаў адным з ініцыятараў стварэння Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Вышэйшую дзяржаўную пасаду Цзян Цзэмінь пакінуў 15 сакавіка 2003 года.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну ў сувязі са смерцю Цзян Цзэміня. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. «У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку пра смерць мудрага дзяржаўнага дзеяча і выбітнага палітыка Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзян Цзэміня. Ён быў сапраўдным лідарам, які прысвяціў сваё жыццё нястомнаму служэнню Радзіме. Унёс вялікі ўклад у адраджэнне вялікай кітайскай нацыі, якая дазволіла Кітаю стаць магутнай і эканамічна квітнеючай дзяржавай», — адзначаецца ў спачуванні. Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што высокі прафесіяналізм адданага члена Камуністычнай партыі і асабістыя якасці заслужылі Цзян Цзэміню аўтарытэт і шчырую павагу як у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, так і ва ўсім свеце.

«Цзян Цзэмінь стаяў каля вытокаў станаўлення беларуска-кітайскіх адносін і на працягу многіх гадоў садзейнічаў іх няўхільнаму ўмацаванню. Ён быў першым з кіраўнікоў вашай краіны, якія наведалі Рэспубліку Беларусь. З цеплынёй успамінаю асабістыя сустрэчы з ім, якія дазволілі адкрыць зусім новую старонку ў гісторыі ўзаемадзеяння Мінска і Пекіна, заклаўшы трывалую аснову для сённяшняга «ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства», — падкрэсліў беларускі лідар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.