Вы тут

Удаве Уладзіміра Карвата дапамаглі перасяліцца ў новую кватэру


У Брэсце мясцовыя ўлады дапамаглі ўдаве першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата пераехаць у новую кватэру. З наваселлем Ніну Карват павіншаваў старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

Падпалкоўнік авіяцыі Уладзімір Карват загінуў 23 мая 1996 года. Да апошніх секунд свайго жыцця ён рабіў усё магчымае, каб адвесці самалёт, які пацярпеў крушэнне, ад аграгарадка Арабаўшчына ў Баранавіцкім раёне. За праяўленую мужнасць пры выкананні воінскага абавязку пілоту пасмяротна было прысвоена званне Героя Беларусі. Апошнія 24 гады яго ўдава Ніна Карват жыла ў доме на вуліцы Маскоўскай у Брэсце. Яна звярнулася да Юрыя Шулейкі з просьбай пасадзейнічаць у змене месца жыхарства ў сувязі са станам здароўя. Службы абласнога і гарадскога выканкамаў вывучылі рынак жылля і прапанавалі варыянт на вуліцы Савецкай Канстытуцыі. Жанчыне аказалі садзейнічанне ў продажы старой кватэры і набыцці новай.

«Мая старая кватэра знаходзілася на апошнім, пятым, паверсе. Акрамя таго, да прыпынку ісці недзе 1 км. Было цяжкавата дабірацца дадому. Звярнулася па дапамогу ў аблвыканкам. Усё вырашылася добра. Я вельмі ўдзячная ўсім за дапамогу: столькі я атрымала», — расказвае Ніна Карват.

З наваселлем яе прыехаў павіншаваць старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка. Ён выказаў Ніне Карват словы падтрымкі і пацікавіўся яе жыццём. Госці, натуральна, прыйшлі не з пустымі рукамі. «Прыгожая хата, побач прыпынак. Я яшчэ тут абвыкаю. Выбірала кватэру ў зацішным кутку, каб вокны выходзілі ў двор і было спакайней», — адзначыла Ніна Кірылаўна.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.