Вы тут

Кітайскі «грузавік» састыкаваўся з касмічнай станцыяй


Кітайскі грузавы касмічны карабель «Цяньчжоў-5» паспяхова даставіў грузы для касмічнай станцыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Грузавік» правёў хуткае аўтаматычнае збліжэнне і стыкоўку з заднім стыкоўным вузлом асноўнага модуля «Цяньхэ», паведамілі ў Канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая (CMSA). Кітайскія касманаўты, якія знаходзяцца на борце касмічнай станцыі, упершыню ўжывую назіралі за стыкоўкай грузавога карабля са станцыяй. Падчас гэтай місіі хуткае аўтаматычнае збліжэнне і стыкоўка былі завершаны прыкладна за дзве гадзіны. Гэты тэхналагічны прарыў мае вялікае значэнне ў аспекце павышэння ўзроўню збліжэння і стыкоўкі ў космасе для Кітая, а таксама для пашырэння магчымасцяў папаўнення экстранных запасаў для місіі на касмічнай станцыі.

Ракета-носьбіт CZ-7 Y6 (Long March-7 Y6 або «Вялікі паход-7 Y6») з «Цяньчжоў-5» на борце стартавала з касмадрома Вэньчан на ўзбярэжжы паўднёва-кітайскай астраўной правінцыі Хайнань. Будаўніцтва кітайскай касмічнай станцыі, як чакаецца, будзе завершана ўжо ў гэтым годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.