Вы тут

Савецкі раён Мінска падвёў вынікі трэцяга працоўнага семестра


У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2022 Савецкага раёна Мінска.


Намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна, старшыня раённага штаба працоўных спраў Наталля Ананіч з задавальненнем адзначыла, што ў Савецкім раёне план па фарміраванню будатрада перавыканалі: замест 2000 чалавек у будатрадаўскім руху ўдзельнічалі 2500 актывістаў.

Таксама яна ўзгадала, што калісьці ўдзелдьнічала ў студатрадаўскім руху і нагадала моладзі аб яго галоўнай місіі:

— Мы з вамі — сапраўдныя патрыёты, бо сваёй справай даказалі, што любім Беларусь, што прыносім карысць не толькі сабе, але і нашай Радзіме. Прыклад таму — удзел студатрадаўцаў Савецкага раёна ва ўзнаўленні Хатыні, у будаўніцтве дзіцячага тэхнапарку. Вельмі актыўна працавалі на «Атланце», на «Гарызонце». Усюды, дзе вы былі патрэбныя — вы там былі.

 

На ўрачыстай цырымоніі былі ўзнагароджаны найлепшыя штабы, наймальнікі і байцы студэнцкіх атрадаў. Сярод іх — генеральны дырэктар ЗАТ «Атлант» Дзмітрый Сакалоўскі. Падчас свайго выступу ён звярнуў увагу, як яго ўразіў энтузіязм студэнтаў:

— Задаваў пытанне, чым вы займаліся, пасля змены слухаў вашыя апавяданні, як вы весела правялі час, абмяркоўваў з адным са студэнтаў БНТУ другі закон тэрмадынамікі і як гэта рэалізавана ў халадзільніках — гэта ўсё выклікае сур’ёзнае захапленне. 

Таксама ў цырымоніі прынялі ўдзел ветэраны будатрадаўскага руху, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі і эмоцыямі з прысутнымі.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.