Вы тут

Законапраект аб амністыі разгледзяць дэпутаты ў двух чытаннях


Пасяджэнне дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 10 лістапада, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


Фота: БелТА.

У першым чытанні плануецца разгледзець праект закона"Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі«. У другім чытанні будуць разгледжаныя праекты законаў «Аб аб’яднаннях наймальнікаў» і «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці».

У першым і другім чытаннях — «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях рынку каштоўных папер» і «Аб прызнанні страціўшымі сілу заканадаўчых актаў».

У адным чытанні плануецца разгледзець праект закона"Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змянення ў пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння медыцынскіх вырабаў (вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі) у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ад 23 снежня 2014 года".

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.