Вы тут

Збірай, але правярай. Небяспека, якую тояць грыбы


Сёлетнія лета і верасень не надта радавалі аматараў ціхага палявання добрым ураджаем лясных грыбоў, а вось кастрычнік, асабліва яго другая палова, сталі грыбнымі па-сапраўднаму. Апенькі, маслякі, зялёнкі і іншыя лясныя прыгажуны ў кошыках грыбнікоў даюць падставы для гонару іх уладальнікаў і многіх прымушаюць адпраўляцца на пошукі дароў лесу.


Аднак трэба памятаць, што грыбы непрыдатныя для ўжывання ў ежу ці нарыхтоўкі на зіму, калі яны былі сабраны ў лесе ў зоне радыеактыўнага забруджання.

— Дзікарослыя грыбы вельмі добра назапашваюць радыенукліды цэзію-137, таму збіраць іх трэба толькі на чыстай тэрыторыі, — нагадвае ўрач-гігіеніст, загадчык аддзела радыяцыйнай гігіены Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ларыса Сушэчэвіч. — Ужыванне радыеактыўна забруджаных дзікарослых грыбоў негатыўна адаб'ецца на здароўі чалавека. Радыенукліды цэзію-137 пры ўжыванні з прадуктамі харчавання назапашваюцца ў мышачнай тканцы і апраменьваюць практычна ўвесь арганізм.

Таму не варта збіраць дзікарослыя ягады і грыбы ў лесе ў зонах радыеактыўнага забруджання, а таксама набываць іх уздоўж аўтатрас: няма ніякай гарантыі, што яны не радыеактыўныя.

— Большасць прадаўцоў, якія рэалізоўваюць лясныя грыбы ці ягады ўздоўж аўтастрад, на стыхійных рынках, як правіла, не правярае іх на радыеактыўнае забруджанне, а пакупнік не задумваецца, што з грыбамі ці ягадамі купляе радыеактыўны цэзій-137, — папярэджвае медык.

А між іншым, рэалізацыя любой прадукцыі ўздоўж трас, на прыпынках, дарогах, каля магазінаў і ў іншых месцах неўстаноўленага гандлю з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем.

Для выкарыстання сабранай у лесе прадукцыі не лішнім будзе праверыць яе на ўтрыманне радыенуклідаў цэзію-137. Такія даследаванні праводзяцца ў любым тэрытарыяльным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Пры гэтым любая прадукцыя, вырашчаная на прысядзібным участку або сабраная ў лесе для ўласнага спажывання, даследуецца на вызначэнне радыенуклідаў цэзію-137 у цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі бясплатна.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.