Вы тут

У форме сімвала Беларусі васілька: у парку Дружбы народаў заклалі алею


Экаакцыя прымеркавана да асенняга месячніка па азеляненню «Разам за чыстую і зялёную краіну».


800 кустоў кізільніку высадзілі ў форме пялёстка валошкі, каб сімвалічна падкрэсліць ідэю блакітнага неба і сініх азёр Беларусі. Да кветкі вядзе алея, паабапал якой з’явілася 30 ясеняў, а крыху паводдаль — кампазіцыя з дзесяці саджанцаў елачак. Аб’ём выкананых за дзень работ зусім не маленькі, а добраўпарадкаваць зону адпачынку плануюць і надалей. У «пялёстку» налета з’явяцца ружы і жывая зялёная агароджа.

У Год гістарычнай памяці Мінпрыроды абвясціла акцыю «дрэва героя», і кіраўнік ведамства перакананы, што практычна кожны беларус пасадзіў дрэва ў гонар свайго асабістага героя: прадзеда, дзеда, бацькі.

— Пытанні захавання біяразнастайнасці ў свеце сёння актуальныя як ніколі. На жаль, згодна са статыстыкай, у апошнія гады ў сілу розных прычын яе становіцца ўсё менш і менш. Беларусь, на шчасце, — выключэнне, бо ў нас з гэтым усё ў парадку. У пытанні добраўпарадкавання і азелянення краіны ўцягваецца ўсё насельніцтва Беларусі ад мала да вяліка, — заўважыў міністр прыродных рэсурсаў Андрэй Худык. — Дзікіх жывёл у апошнія гады стала нашмат больш, штогод павышаецца і лясістасць нашай краіны — яна ўжо больш як 40 %. А гэта і чыстае паветра, і супрацьдзеянне зменам клімату, і спрыяльнае асяроддзе для жыхароў.

Адзіны дзень азелянення супрацоўнікі Мінпрыроды (а гэта каля трох тысяч чалавек) правялі сёння адразу па ўсёй Беларусі. Разам з імі на суботнік выйшла каля 10 тысяч беларусаў, якія таксама пажадалі пасадзіць дрэва ці куст. Спецыялісты падкрэслілі, што азеляненне населеных пунктаў краіны заўжды было прыярытэтам, бо пасадзіць дрэва — не толькі прэстыжна, але і карысна. Каля 80 % раёнаў Беларусі ўжо дасягнулі экалагічнага нарматыву азелянення ў 40 % і больш.

Больш як мільён раслін сёлета з’явіцца ў беларускіх мястэчках для іх азелянення. Работнікі Мінпрыроды разам з жыхарамі за час акцый ужо пасадзілі па ўсёй краіне 600 тысяч дрэў і столькі ж кустоў.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.