Вы тут

«Апалены золак»: выстава аб жыцці Якуба Коласа ў ваеныя гады адкрылася ў Мінску. Фотарэпартаж


У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая экспазіцыя «Апалены золак», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. 


Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў у храналагічных межах 40-х гадоў мінулага стагоддзя. То-бок «Апалены золак» паказвае асабістыя рэчы Якуба Коласа і яго сям’і, якімі тыя карысталіся падчас Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх кубачак, знойдзены на папялішчы даваеннага дома, стрэльба сярэдняга сына Якуба Коласа Юркі, настольнае люстэрка Марыі Міцкевіч, жонкі паэта. Таксама там можна пабачыць фотаздымкі, дакументы, кнігі і рукапісы пісьменніка.

Кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Надзея Аўдзей адзначыла, што сям’я Якуба Коласа з’яўляецца класічнай беларускай сям’ёй таго часу, бо яны таксама не сустрэлі з фронту сваіх родных:

— Вялікая Айчынная вайна — боль у сэрцы кожнага. Вывучаючы творчасць Якуба Коласа, мы можам адчуць глыбокую любоў да сваёй Радзімы. Яго творы перачытвалі і на фронце. Творчасць Якуба Коласа дапамагла нам сёння ўбачыць і зразумець боль і жах вайны.

Дырэктар музея ВАВ Уладзімір Варапаеў у сваю чаргу падкрэсліў сімвалізм адкрыцця выставы «Апалены золак» у Год гістарычнай памяці:

— Гэты перыяд у творчасці Коласа вельмі насычаны, канешне ж, тэмай вайны. Гэта барацьба партызанаў, падпольшчыкаў. У першым вершы, які з’явіўся 24 чэрвеня 1941 г. «Шалёнага пса — на ланцуг!», пісьменнік заклікае народ перакаваць плуг на меч і змагацца з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ён быў падчас вайны не на зямлі Беларусі, але сэрца ягонае было тут.

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс дадала, што за гэты год музей зрабіў шмат сумесных праектаў з установамі Беларусі і Расіі. Па яе словах, такія праекты патрэбны, каб была магчымасць дзяліцца вопытам і прыцягваць новых наведвальнікаў.

Часовая экспазіцыя размешчана на 3-4 паверсе мастацкай галерэі. Наведаць яе можна да 28 лістапада.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.