Вы тут

Праект па аздараўленні ў Беларусі дзяцей з Данбаса будзе прадоўжаны


Гэтай восенню ў аздараўленчым лагеры «Дубрава» ААТ «Беларуськалій» пабывала больш за тысячу дзяцей з Данбаса. Гэты гуманітарны праект быў ініцыяваны Фондам Аляксея Талая і знайшоў моцную падтрымку ў Беларусі і Расіі.


З пачатку верасня тут адпачываюць дзеці з малазабяспечаных сем’яў, сем’яў, якія страцілі карміцеля, сіроты, а таксама пацярпелыя ад ваенных дзеянняў. З пачатку жыццё ў лагеры здавалася ім нейкім незвычайным. Па словах Алены Лявіцкай, суправаджаючага педагога з Данецка, у першыя дні дзеці проста прывыкалі да цішыні. Магчымасць выкупацца ў любы момант здавалася шчасцем. А мерапрыемствы, шоу, забавы, экскурсіі, напэўна, застануцца ў сэрцы кожнага.

Днямі «Дубраву» наведалі госці. Сярод іх Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, ініцыятар праекта Аляксей Талай, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты. Яны паразмаўлялі з дзецьмі ў у нефармальнай абстаноўцы. Задавалі пытанні аб іх марах і планах на будучыню.

У адзін голас госці гаварылі аб тым, што гэту ініцыятыву абавязкова будуць працягваць.

«У нас ёсць фармат, зацверджаны як праект Саюзнай дзяржавы, выдзелены дзясяткі мільёнаў рублёў, — адзначыў Дзмітрый Мезенцаў. — Будзем весці размову з кіраўнікамі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, кіраўнікамі абласцей Беларусі, каб гэты добры зачын Фонду Аляксея Талая быў маштабна працягнуты. Мы павінны дапамагаць гэтым дзецям забыцца складаныя старонкі, каб яны адбыліся як людзі і сфарміравалі сваю мару». 

Зараз змена доўжыцца 15 дзён. Але Іван Галаваты, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» заявіў аб магчымасці пашырэння фармату аздараўлення:

«Сапраўды, гэта мы будзем і сёлета працягваць, і ў наступным годзе. І я ўпэўнены, што нашу ініцыятыву падхопяць яшчэ многія прадпрыемствы і аздараўленчыя цэнтры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі».

Аляксея Талая дзеці сустракалі асабліва цёпла. Як толькі ён з’явіўся ў памяшканні, яны пачалі радасна вітаць вядомага паралімпійца. Аляксей не першы раз наведвае гэтых дзяцей. Ён з усёй душой адносіцца да працы свайго Фонду. Аляксей паведаў, што ў чацвёртую змену плануецца сабраць самых цяжкіх дзетак і адвезці іх да беларускага Дзеда Мароза. Таксама ён выказаў падзяку «Беларуськалію», Прэзідэнту краіны, які падтрымаў ініцыятыву і кожнаму беларусу, які ў гэты няпросты час рублём і нават капейкай паўдзельнічаў у дабрачынным праекце. Аляксей падкрэсліў, што нават нашы дзеці падключыліся да ініцытывы, сабраўшы вялікую колькасць канцылярскіх прылад для дзяцей Данбаса. Гэты груз разам з гэтай групай адправіцца ў школы Данецка.

Трэба адзначыць, што Беларусь штогод рэалізуе праекты па аздараўленні дзяцей з іншых краін. У гэтым годзе ў нас аздараўляліся дзеці з Сірыі, Азербайджана і Украіны. 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.