Вы тут

«Гаворка ідзе аб чалавечых лёсах». Андрэйчанка аб амністыі


Папярэдняе абмеркаванне палажэнняў праекта закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства» праходзіць сёння ў парламенце, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«10 кастрычніка Прэзідэнтам Беларусі быў унесены ў Палату прадстаўнікоў праект закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства». На вераснёўскай нарадзе, прысвечанай у тым ліку і гэтай тэме, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сілу асаблівага грамадскага гучання законапраекта яго неабходна яшчэ раз дэталёва абмеркаваць з усімі зацікаўленымі да разгляду ў Авальнай зале. Пытанне сапраўды адчувальнае, бо гаворка ідзе аб канкрэтных чалавечых лёсах. І мы па вопыце ведаем, што кожны раз, калі ўступае ў сілу такі закон, людзі разглядаюць яго становішча ледзь не пад мікраскопам. Любая несправядлівасць выклікае негатыўны рэзананс», — адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

Сёння да гэтага пытання варта падысці асабліва акуратна, адзначыў спікер. «Бо апошняя амністыя ў Беларусі была праведзена ў 2020 годзе. А за гэты час сацыяльна-палітычная сітуацыя ў краіне, ды і грамадскія настроі сур’ёзна змяніліся. Таму варта старанна разглядзець прапанаваныя законапраектам нормы з улікам усіх абставін і прадставіць грамадскасці абгрунтаваныя довады, якімі кіруецца дзяржава, прымаючы рашэнне аб мэтазгоднасці амністыі», — падкрэсліў ён.

Галоўная задача — дакладна вызначыцца па катэгорыям асуджаных, якім у сілу аб’ектыўных прычын можа быць больш мяккім пакаранне. «Зразумела, тыя, хто знаходзіцца сёння ў месцах зняволення, панеслі пакаранне заслужана. Але не ўсе яны — злачынцы. Хтосьці проста спатыкнуўся, здзейсніў правапарушэнне па няведанні, неасцярожнасці. Многія ўсведамляюць сваю віну і становяцца на шлях выпраўлення. Нягледзячы ні на што, яны застаюцца нашымі грамадзянамі. І абавязак дзяржавы — дапамагчы ім вярнуцца ў свае сем’і і зноў стаць добрапрыстойнымі членамі грамадства. У гэтым і складаецца сэнс такога жэсту добрай волі, як амністыя, — дапоўніў Уладзімір Андрэйчанка. — У той жа час вельмі важна не перайсці рысу, за якой меркаванні гуманнасці і міласэрнасці ўступаюць у супярэчнасць з інтарэсамі нацыянальнай бяспекі або з тым, што думаюць з гэтай нагоды нашы законапаслухмяныя грамадзяне.

«Як быць, напрыклад, з тымі, хто зрабіў замах на суверэнітэт Беларусі, прыняў удзел у спробе дзяржаўнага перавароту, тэрарыстычных актах, сабатажы, распаўсюдзе нацысцкай ідэалогіі? Ці вартыя яны амністыі? Не ўпэўнены, што з гэтым пагодзяцца грамадзяне Беларусі, чые жыцці экстрэмісты паставілі пад удар дзеля дасягнення сваіх карыслівых мэтаў. А бо людзей, якія сумленна выконваюць свой прафесійны і грамадзянскі абавязак у няпростых сучасных умовах, — абсалютная большасць. Яны давяраюць уладзе. І ігнараваць іх меркаванне мы не маем права, — канстатаваў спікер. — Не будзем забываць таксама пра тое, што сёння нашы так званыя збеглыя і іх заходнія гаспадары не пакідаюць спробаў сфармаваць у Беларусі пятую калону. Ці можна гарантаваць, што выпушчаныя на волю злачынцы не папоўняць яе шэрагі? У цяперашняй няпростай сітуацыі мы проста абавязаны задаваць сабе падобныя пытанні».

У папярэднім абмеркаванні прымаюць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.