Вы тут

Як КДК Гомельшчыны дапамагае ў інфраструктуры збору бытавога смецця


На Гомельшчыне тры новыя смеццявозы — сучасныя мадэлі вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода — папоўнілі парк тэхнікі камунальнікаў рэгіёна. Новыя машыны — значная дапамога ў абслугоўванні аддаленых раёнаў, дзе пасля закрыцця міні-палігонаў узніклі складанасці з вывазам адходаў з кантэйнерных пляцовак. Вырашыць экалагічную праблему ўдалося дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама. Між тым, сёння ў рэгіёне трымаць на кантролі развіццё інфраструктуры збору бытавога смецця, навядзення парадку на кантэйнерных пляцоўках і палігонах адходаў дапамагаюць маніторынгі супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці.


Больш як 85 % жыхароў Гомельшчыны забяспечана кантэйнерамі для раздзельнага збору смецця. У рэгіёне працуе 19 сартавальных станцый, смеццеперапрацоўка наладжана на асобных прадпрыемствах. Выпрацаваць сістэму нарыхтоўкі другасных рэсурсаў дапамагае выкананне задач, акрэсленых Дзяржпраграмамі «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў на 2021—2025 гады» і «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2021—2025 гады». Разам з тым на Гомельшчыне вельмі актуальнымі застаюцца пытанні эфектыўнай сарціроўкі смецця, павышэння ўзроўню здабывання і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў.

— У вобласці штогод больш за 200 тысяч тон другаснай сыравіны па сутнасці закопваецца ў зямлю — не перапрацоўваецца, а працягвае захоўвацца. Адна з прычын невыканання заданняў па атрыманні другасных матэрыяльных рэсурсаў — дэфіцыт магутнасцяў сартавання і выкарыстання адходаў, — на вынікі праведзеных кантрольных мерапрыемстваў звяртае ўвагу начальнік упраўлення кантролю за работай галін гаспадаркі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці Дзмітрый Прыкота. — Магутнасць сартавальных станцый ахоплівае менш за 30 % ад агульнай колькасці адходаў. У асобных раёнах ёсць дэфіцыт кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў.

Маніторынг сітуацыі выявіў і нераўнамерную загрузку палігонаў. Да гэтага часу не пачата будаўніцтва рэгіянальных смеццеперапрацоўчых комплексаў на тэрыторыі Гомельскага, Жлобінскага і Мазырскага раёнаў, не ўведзены ў эксплуатацыю цэх па тэрмічным абясшкоджванні адходаў.

— За мінулы год — студзень—чэрвень бягучага года у арганізацыі ЖКГ паступіла больш за 300 зваротаў, у ліку якіх скаргі на неналежнае ўтрыманне кантэйнерных пляцовак, парушэнні графікаў вывазу адходаў, прэтэнзіі да кошту гэтых паслуг, — дадаў Дзмітрый Прыкота. — Асноўная ўдзельная вага ў сабекошце паслуг па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі займаюць транспартныя выдаткі на іх перавозку. Варта адзначыць, што арганізацыямі праводзіцца пэўная работа па зніжэнні транспартных затрат на перавозку адходаў: перыядычна пераглядаюцца і аптымізуюцца схемы вывазу смецця на палігоны са складаннем новых маршрутных графікаў.

Пры гэтым у вобласці ёсць станоўчыя прыклады абыходжання з адходамі і забеспячэння высокага ўзроўню здабывання другасных матэрыяльных рэсурсаў.

— Актуальнае прыцягненне інвестараў у дадзеную сферу для рэалізацыі праектаў па стварэнні аб'ектаў па перапрацоўцы адходаў, — падкрэсліў спецыяліст Дзяржкантролю. — Так, ініцыіраваны прапановы ўраду сумесна з зацікаўленымі службамі прыняць меры па павышэнні ўзроўню здабывання і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў, стварэння рэгіянальных комплексаў па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі, аналізу рэзерваў па скарачэнні затрат прадпрыемстваў ЖКГ на аказанне паслуг па зборы і вывазе адходаў, фактаў неналежнай якасці такіх паслуг.

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці прапанавана аблвыканкаму сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі прыняць меры па ліквідацыі выяўленых недахопаў і павышэнні эфектыўнасці рэгіянальнай сістэмы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі. Прапанавана ў тым ліку дадатковае эканамічнае стымуляванне арганізацый і насельніцтва да раздзельнага збору смецця, а таксама пераймання станоўчага замежнага вопыту здабывання і выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў. Ход работы адносна выяўленых праблемных пытанняў узяты на кантроль КДК Гомельскай вобласці.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.