Вы тут

Ці з’яўляецца прычынай атлусцення кошак менавіта кастрацыя


Многія баяцца, што пасля кастрацыі іх гадаванец патаўсцее, і гэта, напэўна, самы важкі аргумент праціўнікаў гэтай працэдуры. Сапраўды, хатніх жывёл з лішняй вагой сярод кастрыраваных прыкладна ў тры разы больш, чым сярод інтактных. Але ці з’яўляецца прычынай гэтага менавіта кастрацыя ці ўсё ж за лішнія кілаграмы адказвае іншы фактар?


Патрэба ў калорыях невысокая

Нягледзячы на тое, што існуючыя цяпер даследаванні ў частцы, зніжаецца ці не патрэба коткі ў энергіі пасля кастрацыі, не так адназначныя, як здавалася б, пераважае ўсё ж той пункт гледжання, дзе прызнаецца дакладная сувязь кастрацыі з памяншэннем патрэбнасці ў калорыях. Кастрацыю звязваюць з запаволеннем хуткасці абмену рэчываў (аж да 30 %). Метабалізм зніжаецца, калорыі пераўтворацца ў энергію павольней, такім чынам, іх трэба кастрыраванай кошцы менш.

Таму гэты фактар прынята ўлічваць пры вызначэнні калорый, якія павінен спажываць кастрыраваны гадаванец.

Для разліку патрэбы ў калорыях выкарыстоўваецца такі базавы паказчык, як патрэба ў энергіі ў стане супакою (RER, ці Resting Energy Requirements). Напрыклад, для дарослай кошкі вагой 5 кг RER складае каля 234 ккал на дзень.

У далейшым для вызначэння колькасці калорый для задавальнення штодзённай патрэбы канкрэтнай жывёлы (DER, або Daily Energy Requirement), г. зн. той колькасці калорый, якая неабходна кошцы штодня, прымаючы да ўвагі яе ўзрост, рэпрадуктыўны статус, узровень актыўнасці, хваробы і да т. п., да RER прымяняюцца адпаведныя каэфіцыенты: для кастрыраваных кошак ён роўны 1,2, для інтактных — 1,4, для кацянят — 2,5, а для тых, каму трэба скінуць вагу, — 0,8.

Такім чынам, сярэдняе значэнне неабходных калорый для кастрыраванай жывёлы вагой 5 кг складае 280,80 (для інтактнай кошкі — 327,60 калорый у дзень).

Апетыт зайздросны

Мы высветлілі, што кастрыраванай жывёле неабходна менш калорый, чым інтактнай. Але ці значыць гэта, што яму абавязкова наканавана патаўсцець?

Відавочна, да набору лішняй вагі ў здаровага гадаванца, незалежна ад таго, кастрыраваны ён ці не, прыводзіць толькі адно — празмернае спажыванне ежы, элементарнае пераяданне, і, як следства, залішняе паступленне калорый, якія арганізму няма куды расходаваць. Калі кошка шмат есць, значна больш, чым гэта патрабуецца для падтрымання жыццядзейнасці, і фізічна не актыўная, нічога дзіўнага, што яна будзе набіраць вагу. Атлусценне ў першую чаргу звязана з перакормліваннем і гіпадынаміяй жывёлы, а не з кастрацыяй, як думае большасць.

У кастрыраваных кошак адначасова са зніжэннем метабалізму можа вырасці апетыт. Тады яны спажываюць напалову больш ежы, чым гэта было да аперацыі і чым ім насамрэч неабходна.

Чаму гэта адбываецца, дакладна невядома. Верагодней за ўсё, гэта звязана з гарманальнымі зменамі, якія адбываюцца ў арганізме пасля кастрацыі, — са стратай выпрацоўкі некаторых гармонаў (эстрадыёлу, прогестерона і тэстастэрону, якія ўплываюць на агульны абмен рэчываў) і змяненнем ўзроўню іншых (лептыну, які рэгулюе апетыт, і інсуліну, які кантралюе ўзровень цукар у крыві). Гарманальныя змены прыводзяць да запаволення абмену рэчываў у спакладаных жывёл і адначасоваму павышэнню апетыту.

Эксперыменты паказалі, што гадаванцы, у якіх быў вольны доступ да ежы, пасля аперацыі сталі есці істотна больш, чым да яе. Кастрыраваныя кошкі, напрыклад, пачыналі істотна больш спажываць ежы праз чатыры тыдні пасля аперацыі, да дзясятага тыдня колькасць спажыванай ежы дасягала піка, а з васемнаццатай яны ўжо елі гэтулькі ж, колькі іх інтактныя субраты. А ў кастрыраваных катоў спажыванне ежы рэзка павялічвалася ўжо на першым тыдні пасля аперацыі.

Згодна з вынікамі даследавання, апублікаванага ў часопісе Амерыканскай ветэрынарнай медыцынскай асацыяцыі, рызыка павелічэння вагі пасля кастрацыі з’яўляецца самым высокім на працягу першых двух гадоў пасля яе правядзення.

Дарэчы, мяркуецца, што кастрацыя ў раннім узросце спрыяе больш паступовай змене вагі (за кошт росту), у той час як у дарослых спакладаных асобін спажыванне ежы і маса цела павялічваюцца практычна адразу пасля аперацыі.

Што рабіць?

Першае і асноўнае, што неабходна зрабіць для таго, каб хатні гадаванец не ператварыўся ў паветраны шарык, — гэта перагледзець і скарэктаваць яго рацыён, паменшыўшы колькасць спажываных калорый.

  • Карміце «па грамах»

Пасля кастрацыі ў жывёлы можа вырасці апетыт, таму вельмі важна асабліва ў першыя тры-чатыры месяцы пасля аперацыі кантраляваць колькасць спажыванай ім ежы. Калі вы корміце яго сухім кормам, адмоўцеся ад кармлення па прынцыпе вольнага доступу да корму 24/7 хоць бы на час і карміце парцыённа. Літаральна з дапамогай шаляў адмярайце сутачную норму і дзяліце яе на некалькі кармленняў. Прывучыць гадаванца харчавацца па раскладзе дастаткова проста. Выбярыце зручны для вас час кармлення і пакідайце ежу на 30 хвілін, а потым незалежна ад таго, з’едзена яна ці не, прыбірайце.

  • Выбірайце менш «тоўсты» рацыён

Неабходна глядзець на працэнтныя суадносіны тлушчаў у складзе корму і выбіраць той, дзе іх менш. Зніжэнне каларыйнасці корму варта праводзіць за кошт зніжэння ў яго складзе менавіта тлушчаў, а не бялкоў. З бялкоў коткі сінтэзуюць шэраг незаменных амінакіслот, таму іх недахоп у рацыёне прывядзе да памяншэння мышачнай масы і зніжэння рэзістэнтнасці да стрэсу і інфекцый. Што да вугляводаў, то іх прысутнасць у рацыёне гадаванца не абавязкова. Абмежаванне спажывання вугляводаў не прыводзіць да зніжэння масы яго цела, а павелічэнне іх у рацыёне можа, наадварот, нанесці шкоду.

Са свайго досведу хачу дадаць: у некаторых выпадках праблемы атлусцення могуць вырашыцца пры пераходзе з сухога корму на натуральнае кармленне альбо вільготны рацыён.

Таксама не трэба недаацэньваць гульні з хатнімі гадаванцамі. Многія даследчыкі схіляюцца да таго, што непасрэдна на фізічнай актыўнасці кастрацыя адбіваецца неістотна (любімы, але памылковы довад праціўнікаў кастрацыі адносна таго, што пасля аперацыі кошка становіцца лянівай). Аднак фізічная актыўнасць можа палепшыць самаадчуванне жывёлы і павялічыць метабалізм. Існуюць разнастайныя, у тым ліку інтэрактыўныя, цацкі, цвялілкі, спецыяльна створаныя для кошак мыльныя бурбалкі. А яшчэ распрацаваны сотні спецыяльных гульнявых дадаткаў, якія з лёгкасцю можна спампаваць на планшэт ці тэлефон. Выбірайце тое, што вашай і кацінай душы заўгодна.

Ірына МІХАЛАЧКІНА, фелінолаг

Друкуецца ў часопісе «Родная прырода»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.