Вы тут

Верасень 2022 года стаў самым халодным за апошнія 20 гадоў


Верасень 2022 года стаў самым халодным за апошнія 20 гадоў, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за верасень гэтага года склала плюс 10,4 градуса, што ніжэй за кліматычную норму на 2,3 градуса. Такім чынам, верасень бягучага года стаў самым халодным за апошнія 20 гадоў. Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася адмоўная анамалія тэмпературы паветра, якая знаходзілася ў асноўным у межах ад 2 да 2,5 градуса. Па поўначы адмоўнае адхіленне дасягала 3 градусаў. У абласным разрэзе найбольшыя значэнні адмоўнай анамаліі сярэднямесячнай тэмпературы паветра зафіксаваны ў Гомельскай (2,5 градуса) і Гродзенскай абласцях (2,1 градуса)», — расказалі ў Белгідрамеце.

Першая дэкада верасня 2022 года была халоднай (на 4 градусы ніжэйшай за кліматычную норму) з сярэдняй тэмпературай паветра плюс 10,5 градуса. Другая і трэцяя дэкады верасня таксама былі халоднымі з адмоўнай анамаліяй тэмпературы паветра роўнай 1,6 і 1,3 градуса адпаведна.

Максімальная тэмпература паветра была адзначана днём 4 верасня на станцыі Брэст і склала плюс 21,7 градуса, а мінімальная — мінус 3,2 градуса — адзначана 9 верасня на станцыі Бабруйск.

«Што датычыцца ападкаў, то за месяц у сярэднім па Беларусі іх выпала 67,7 мм, або 125 працэнтаў ад кліматычнай нормы. Пры гэтым ападкі па тэрыторыі краіны распаўсюджваліся нераўнамерна. Адзначалася павелічэнне аб'ёму ападкаў з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад 30 працэнтаў да 270 працэнтаў ад кліматычнай нормы адпаведна. Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначалася на тэрыторыі Гомельскай вобласці — у сярэднім 103,4 мм, што складае 200 працэнтаў ад нормы, а менш за ўсё — на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Там выпала 46 мм ападкаў, або 81 працэнт ад нормы», — адзначылі ў Белгідрамеце.

На працягу месяца ў некаторыя суткі назіраліся навальніцы, а ў начныя і ранішнія гадзіны згушчаліся туманы. У пятніцу, 23 верасня, на станцыі Беразіно выпаў град дыяметрам 3 мм. Акрамя таго, у верасні таксама адзначалася ўзмацненне скорасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Яго максімальная скорасць была адзначана 19 верасня на станцыі Вялікі Мяжнік і склала 21 м/с.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.